13 траўня 2024, панядзелак, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня Еўрапарламента падпісаў пастанову аб выдзяленні Украіне €1 млрд

3
Старшыня Еўрапарламента падпісаў пастанову аб выдзяленні Украіне €1 млрд

527 еўрадэпутатаў падтрымалі вылучэнне раты.

Кіраўнік Еўрапарламента Антоніа Таяні падпісаў пастанову аб выдзяленні Украіне €1 млрд макрафінансавай дапамогі. 4 ліпеня ў Twitter пра гэта паведаміў амбасадар Украіны ў Бэльгіі, прадстаўнік Украіны пры Еўрапейскім звязе і Еўрапейскай супольнасці па атамнай энэргіі Міхаіл Тачыцкі, паведамляе gordonua.com.

«Пастанова аб выдзяленні макрафінансавай дапамогі Украіне сумаю €1 млрд была падпісаная сёння прэзідэнтам Таяні і прэзідэнтам Аўстрыі напярэдадні 20-га саміту Украіна-ЕЗ. Вялікі дзякуй за падтрымку ўсім сябрам Украіны ў ЕЗ!» - напісаў ён.

13 чэрвеня Еўрапарламент прагаласаваў за вылучэнне Украіне €1 млрд макрафінансавай дапамогі. 527 еўрадэпутатаў падтрымалі вылучэнне раты, 124 выступілі супраць, 29 - устрымаліся. Сума павінна быць выплачаная двума плацяжамі на працягу 2,5 гадоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках