5 траўня 2024, Нядзеля, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

18 гадоў таму ў Беларусі быў выкрадзены журналіст Зміцер Завадскі

11
18 гадоў таму ў Беларусі быў выкрадзены журналіст Зміцер Завадскі

Журналіст тэлеканала АРТ бясследна знік у Менску 7 ліпеня 2000 года.

Родныя журналіста дагэтуль не ведаюць, дзе ягоная магіла.

Рана ранкам 7 ліпеня 2000 года Зміцер Завадскі, які ў той час працаваў на расейскім тэлеканале АРТ (цяпер – «Первый канал»), адправіўся ў Нацыянальны аэрапорт «Менск». З тых часоў Змітра Завадскага ніхто не бачыў. Ягоны аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце.

У 2002 годзе Менскі абласны суд прызнаў вінаватай у выкраданні Завадскага групу былога байца спецпадраздзялення МУС "Алмаз". Яе ўдзельнікаў Валерыя Ігнатовіча і Максіма Маліка суд прыгаварыў да пажыццёвага турэмнага зняволення. Аляксея Гуза – да 25 гадоў пазбаўлення волі, Сяргея Савушкіна – да 12 гадоў зняволення з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Ні адзін з афіцэраў "Алмаза", асуджаных за забойства журналіста, сваёй віны не прызнаў.

У сакавіку 2004 года рэспубліканская пракуратура прыпыніла расследаванне справы пра выкраданне Завадскага "ў сувязі з неадшуканнем без вестак зніклай асобы». У 2005 годзе расследаванне было адноўленае, але праз год – зноў прыпыненае.

У афіцыйную версію – выкраданне і забойства Завадскага афіцэрамі спецпадраздзялення МУС "Алмаз" з помсты за інтэрв'ю – ні калегі Змітра, ні ягоная сям'я не вераць. Нагадаем, у гэтым інтэрв'ю журналіст апавядаў пра беларусаў, якія ваююць на баку чачэнскіх баевікоў.

У вачах грамадскасці абвінавачванне ў справе Завадскага і судовае разбіральніцтва былі сфабрыкаваныя з мэтай замяць шум вакол выкрадання. За краты былі адпраўленыя ўжо незапатрабаваныя выканаўцы, што здзяйснялі раней на замову ўлады іншыя злачынствы, але не датычныя да знікнення Змітра Завадскага.

Патрабаванне раскрыць праўду пра знікненне журналіста ўтрымліваецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН у правах чалавека, Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы і АБСЕ. Экс-міністру ўнутраных справаў Уладзіміру Навумаву, дарадцу Лукашэнкі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру СОБРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у ЗША і краіны Еўразвязу з прычыны таго, што яны падазраюцца ў датычнасці да ягонага знікнення, а таксама да выкрадання людзей у Беларусі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках