СК вызваліў журналіста Паўлюка Быкоўскага
- 10.08.2018, 17:15
- 9,298
Апошняй затрыманай паводле «справы БелТА» засталася галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына.
Следчы камітэт вызваліў чарговага затрыманага паводле «справы БелТА» - журналіста і медыяэкспэрта Паўлюка Быкоўскага.
Пра гэта ў сацсетках паведаміла ягоная жонка Вольга.
Такім чынам, апошняй затрыманай паводле гэтай справы засталася галоўная рэдактарка інфармагенцтва БелаПАН Ірына Леўшына.
Напярэдадні СК вызваліў іншых затрыманых журналістаў. Усе яны праходзяць як падазраваныя ў справе аб нібыта несанкцыянаваным доступе да кампутарнай інфармацыі - платнай падпіскі дзяржаўнага агенцтва БелТА.