7 траўня 2024, aўторак, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх медыкаў адпраўляюць у «медычныя штрафбаты»

22
Беларускіх медыкаў адпраўляюць у «медычныя штрафбаты»

Новы паварот у «справе лекараў».

Прэс-служба КДБ зрабіла заяву ў сувязі са зменай меры стрымання шэрагу фігурантаў «справы медыцынскіх функцыянераў», паведамляе «Белсат».

Камітэт дзяржбяспекі паведамляе, што медыкі былі вызваленыя з-пад варты «ў сувязі з заканчэннем з шэрагам абвінавачаных асноўных следчых дзеянняў, іх дзейным раскаяннем і супрацай са следствам».

«На сёння вызваленыя асобы не могуць займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, да разгляду крымінальных спраў у судзе і ўваходжання ў законнае дзеянне прысудаў паводле іх. Іншымі словамі, яны могуць працаваць звычайнымі лекарамі», – паведамляюць у КДБ.

Цікава, што ў КДБ не ўдакладняюць, на якой падставе вызваленым асобам забаронена займаць кіроўныя пасады. Нагадаем, іх справы не разглядаліся ў судзе і яны афіцыйна не прызнаныя вінаватымі, то бок судовых забаронаў на гэта не існуе.

Раней tut.by паведаміў пра вызваленне галоўнага лекара Менскай абласной лякарні Андрэя Каралько, загадчыка эндаскапічным аддзяленнем 9-й лякарні Андрэя Саўчанкі і намесніка дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі. Вядома, што напрыклад намеснік дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі вярнуўся на працу ў тую ж установу, аднак цяпер выконвае абавязкі звычайнага лекара.

«Справа медычных функцыянераў» – справа аб карупцыі пра закупах медычнага абсталявання і лекаў. У межах справы былі затрыманыя больш за 60 асобаў (у тым ліку 37 чыноўнікаў).

Паводле КДБ, хабары даходзілі да $ 350 тыс. за адзін раз. Незаконна атрыманыя грошы пераводзіліся на рахункі фірмаў у Ганконгу, Літве, Латвіі, Расеі і ПАР. Праз карупцыю кошт і лекаў, і абсталявання завышалася на 10-60%, у асобных выпадках на 100%.

Сярод арыштаваных – намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі, дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі, дырэктар Цэнтру экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Аляксандр Сталяроў, дырэктар прадпрыемства «Белмедтэхніка» Аляксандр Шарак, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкаму Андрэй Стрыжак і начальнік вайскова-медычнага ўпраўлення Міністэрства абароны Аляксей Яськоў.

Падчас ператрусу ў гаражы Шарака ў тайніку было выяўлена больш за $620 тысяч у эквіваленце, у Бялецкага – блізу $500 тысяч.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках