20 траўня 2024, панядзелак, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Гэта абуральная непавага да мяне

62
Лукашэнка: Гэта абуральная непавага да мяне

Дыктатар заблытаўся ў развагах пра рэальнасць і «паказуху».

Пра гэта Лукашэнка заявіў падчас кадравых перастановак ва ўрадзе, паведамляе ягоная прэс-служба.

«Некаторыя перажываюць, што да майго прыезду, візіту ў той ці іншы рэгіён Беларусі марафет наводзяць. Хто дарогі мяняе, хто яшчэ нешта...Я скажу таксама па-народнаму: а як вы думалі? Калі да Качанавай або Сяргея Румаса прыходзіць госць, яны што, у доме не прыбіраюць? А тут жа Лукашэнка прыехаў. Ён, можа, адзін раз за пяцігодку або за два-тры гады да цябе прыедзе. І ты што, парадак не навядзеш? Ну, гэта наогул абуральная была б непавага да мяне», - сказаў дыктатар.

Нагадаем, што за некалькі дзён раней дыктатар зладзіў істэрыку для кіраўнікоў Аршанскага раёна і кабінета міністраў праз «паказуху» падчас ягонага візіту.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках