20 траўня 2024, панядзелак, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Венедыктаў: Мэркель прапанавала Пуціну дэталёвы план увядзення міратворцаў на Данбас

6
Венедыктаў: Мэркель прапанавала Пуціну дэталёвы план увядзення міратворцаў на Данбас
ФОТА: EPA

Гаворка нібыта ішла аб кантынгенце 30-40 тысяч чалавек.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель падчас сустрэчы з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным выклала яму дэталёвы план увядзення на Данбас міратворчага кантынгенту ААН.

Пра гэта на сваімTelegram-канале паведаміў галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў.

«На сустрэчы Мэркель - Пуцін канцлерка падрабязна выкладала план увядзення міратворцаў на Данбас (30-40 тысяч) і стварэнне там міжнароднай адміністрацыі», - напісаў Венедыктаў.

СКРЫНШОТЫ: AAVST55/TELEGRAM

Сустрэча Пуціна і Мэркель адбылася 18 жніўня. Перад сустрэчай канцлерка распавяла журналістам, што яны, напрыклад, маюць намер абмеркаваць канфлікт на Данбасе і транзіт расейскага газу праз Украіну, а таксама сітуацыю ў Сірыі і Іране.

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны пачаўся ў красавіку 2014 года. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Прадстаўнікі Украіны, Расеі, ЗША, Нямеччыны і Францыі вядуць перамовы аб размяшчэнні міратворцаў на Данбасе з верасня 2017 года. Украінскі бок выступае за тое, каб міратворцы ўзялі пад кантроль усю акупаваную тэрыторыю, уключаючы некантраляваны адрэзак украінска-расейскай мяжы.

Пуцін заявіў, што міратворчыя войскі павінны размяшчацца на лініі судакранання бакоў і «ні на якіх іншых тэрыторыях».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках