20 траўня 2024, панядзелак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп растлумачыў, навошта сустракаўся з Пуціным і Кімам Чэнам Ынам

3
Трамп растлумачыў, навошта сустракаўся з Пуціным і Кімам Чэнам Ынам

Прэзідэнт ЗША мяркуе, што ў такіх сустрэчах няма чаго траціць, але можна шмат што набыць.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп растлумачыў, навошта сустракаецца з лідэрамі іншых дзяржаў, у тым ліку паўночнакарэйскім дыктатарам Кімам Чэнам Ынам і прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным, які рэалізуе палітыку агрэсіі ў дачыненні да суседніх краін. Адпаведнае відэа амэрыканскі гарант традыцыйна змясціў на сваёй старонцы ў мікраблогу Twitter, піша «Зеркало недели».«Зеркало недели».

"Шмат хто мяне пытае, навошта я наогул сустракаюся з лідэрамі іншых краін, навошта марнаваць на гэта час?... Напраўду гэта вельмі важна. Калі ты прэзідэнт, ты павінен сустракацца з іншымі лідэрамі", - адзначае Трамп у сваім відэазвароце.

А таксама намагае, што перамовы з лідэрамі іншых дзяржаў могуць даць станоўчы вынік.

"Табе няма чаго траціць, але затое ты можаш шмат што набыць. Сустракацца з іншымі лідэрамі - добра, у гэтым няма нічога дрэннага. Вынікі будуць толькі станоўчыя, асабліва калі прэзідэнт ведае, што робіць", - тлумачыць амэрыканскі лідэр.

У якасці прыкладу такога выніку ён падаў чэрвеньскія перамовы з лідэрам КНДР у Сінгапуры.

"Успомніце, што адбылося ў Сінгапуры, што адбылося з Кімам Чэнам Ынам і ўсё, чаго мы дамагліся... Ніякіх ракет, ніякай ядзернай зброі ды іншых жудасных рэчаў...", - сказаў Трамп.

Нагадаем, 16 ліпеня ў Гельсінках адбыліся перамовы прэзідэнтаў Расеі і ЗША. Стораны абмяркоўвалі расейскае ўмяшанне ў амэрыканскія выбары, сітуацыю ва Украіне і Сірыі, рэалізацыю менскіх дамоўленасцяў, газаправод "Паўночны струмень-2" і праблему распаўсюджання ядзернай зброі.

12 чэрвеня ў Сінгапуры адбылася гістарычная сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідэра Паўночнай Карэі Кіма Чэна Ына, у выніку якой стораны падпісалі супольную дэкларацыю аб пераладаванні двухстаронніх стасункаў і дэнуклеарызацыі Карэйскай паўвыспы. ЗША бяруць на сябе абавязанне гарантаваць бяспеку КНДР, але санкцыі супраць Карэі пакуль застаюцца ў дзеянні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках