23 красавiка 2024, aўторак, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як сын эмігрантаў з Беларусі адкрыў рэстарацыю ў Сан-Францыска

2
Як сын эмігрантаў з Беларусі адкрыў рэстарацыю ў Сан-Францыска
ДЭВІД НАЙФЕЛЬД

За такі кароткі час Che Fico здабыў вялікую папулярнасць.

У сакавіку гэтага года ў Сан-Францыска адкрылася рэстарацыя італійскай кухні Che Fico. Шэф-кухар і суўладальнік установы Дэвід Найфельд - з сям'і эмігрантаў-беларусаў у ЗША, піша belmir.by са спасылкай на мас-медыі.

За такі кароткі час Che Fico здабыў вялікую папулярнасць. Каб трапіць сюды, трэба альбо рэзерваваць столік ужо на месяц наперад, альбо адстаяць доўгую чаргу на вуліцы.

Тут ужо паспелі павячэраць і вядомыя персоны. Напрыклад, фота з рэстарацыі размясцілі на сваіх старонках у Instagram акторка Гвінет Пэлтроў і тэлевядоўца Андэрсан Купер.

Назва ўстановы даслоўна перакладаецца з італійскай як «Што за дуля!». Гэты выраз мае значэнне «цудоўна, крута», або - яшчэ бліжэй па духу да арыгіналу - «афігенна».

У рэстарацыі, якая размясцілася на вуліцы Дзівізадзера, падаюць у асноўным стравы італійскай кухні. Але частка меню прысвечаная і італійска-габрэйскім стравам - так званай cucina ebraica.

Стравы ў Che Fico рыхтуюцца ў асноўным з мясцовых каліфарнійскіх прадуктаў, мяса і рыбы. Віны і напоі падаюцца мясцовыя ці італійскія.

Акрамя Найфельда, установай, разлічанай на 115 месцаў і створанай у будынку былой аўтамайстэрні, валодаюць шэф-кандытар Анджэла Пінкертон і партнёр Мэт Бруэр.

Дарэчы, сама рэстарацыя размяшчаецца на другім паверсе будынка. А на першым трое суўладальнікаў найбліжэйшым часам адкрыюць кавярню Theorita. Так клічуць бабулю Анджэлы.

Беларускія карані Найфельда

Дэвід стаў першым у сваёй сям'і, хто нарадзіўся ўжо не ў Беларусі, а ў ЗША. Ён вырас у Аламедзе - горадзе на востраве побач з Сан-Францыска.

Як распавядаюць мас-медыя, бацькі Найфельда звязаныя са сферай аховы здароўя. Мама Галіна працуе мануальным тэрапеўтам, а тата Марк прадае медыцынскае абсталяванне.

Бацькі шмат працавалі, таму за будучымі шэф-поварам і ягоным братам у дзяцінстве часта прыглядалі бабулі. Гатавалі яны, натуральна, тое самае, што і ў Беларусі.

З ранняга дзяцінства Дэвід пачаў гатаваць для сябе і сам. А ў 13 гадоў стаў падпрацоўваць у мясцовай кавярні, каб ні ад каго не залежаць у плане кішэнных грошай.

Пазней ён скончыў Кулінарны інстытут Амерыкі, і з таго часу працаваў у элітных рэстарацыях: Eleven Madison Park і Cru ў Нью-Ёрку, Joël Robuchon у Лас-Вегасе і Aqua ў Сан-Францыска.

У выніку Найфельда прыцягнула менавіта італійская кухня. Ён часта пачаў ездзіць у Італію, дзе вучыўся ў мясцовых шэф-кухароў, а таксама сам шмат эксперыментаваў у гэтай галіне.

У інтэрв'ю 34-гадовы Дэвід распавядае, што характар у яго баявы і няўступлівы. Пайшоў у бацьку, які быў такім жа задзірам і вучыў сына бараніць свае пазіцыі.

Мама ж працуе непадалёк ад Che Fico. «Зможа прыехаць на абед з даўнімі знаёмымі і сказаць, што гэта рэстарацыя яе сына. І для мяне гэта значыць больш, чым усё астатняе», - кажа Дэвід.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках