8 траўня 2024, Серада, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вясковы баявік

Вясковы баявік
Фота: «Радыё Свабода»

Усё, што вядома аб стральбе па міліцыянтах пад Івацэвічамі.

Гісторыя ў духу галівудскіх блокбастэраў стрэслася 17 жніўня ў вёсцы Бабровічах Івацэвіцкага раёна, дзе перастрэлка мясцовага жыхара з супрацоўнікамі міліцыі скончылася трагедыяй, піша «Белгазета».

Паводле афіцыйнай версіі, супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС праводзілі рэйд у праверцы ўмоў захоўвання агнястрэльнай зброі. У вёсцы Бабровічах блізу 12.00 яны падышлі да дома Сяргея Д., які захоўваў паляўнічую стрэльбу ТОЗ 1985 году выпуску.

Мужчына трымаў яе ў сябе, бо з 2000 года быў паляўнічым. Міліцыянты падышлі да брамкі, прадставіліся і паведамілі пра мэту свайго візіту. Сяргей выйшаў да іх са стрэльбай і адкрыў агонь. Аднаму з міліцыянтаў ён стрэліў у галаву, і той упаў побач з брамкай. Іншаму стрэл карцеччу трапіў у спіну, але рана выявілася не смяротнай, і міліцыянт здолеў адпаўзці. Суседка з дому насупраць кінулася да параненага, надала яму першую дапамогу і выклікала хуткую. Прыбылыя медыкі завезлі яго ў рэанімацыю. Затым стралок замкнуўся ў сваім доме і нікога не падпускаў. Затрымалі яго блізу 15.40 падчас спецаперацыі.

Міліцыянт, якому стралок трапіў у галаву, памёр на месцы. Забітаму было 42 гады, звалі яго Ігар Лукашэвіч, у яго засталася жонка і непаўналетні сын. «Бабровічы былі нават не ягоным участкам. У нас цяпер няма ўчастковага, і вось Лукашэвіч выконваў абавязкі», - распавялі ў вёсцы журналістам.

Сёе-тое мясцовыя жыхары распавялі і пра самога стралка. Вядома, што ён пражываў у доме адзін, жыў замкнёна, не піў. «Ён калісьці ў Берасці ў краме ахоўнікам працаваў, потым нарыхтоўшчыкам, - распавялі вяскоўцы. - А калі ў Бабровічы вярнуўся, то ўжо не працаваў. Ды і адкуль у вёсцы праца?»

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках