28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары-бунтары Дзісны - чыноўнікам: Вы што, блазны?

7
Жыхары-бунтары Дзісны - чыноўнікам: Вы што, блазны?

У самым маленькім мястэчку Беларусі Дзісне назапасілася нямала праблем.

Мясцовыя жыхары мяркуюць, што да безнадзейнага стану горад давялі ўлады Мёрскага раёна, да якога ён цяпер належыць. Таму яны прапануюць далучыць Дзісну да Полацкага раёну.

Мясцовыя жыхары і чыноўнікі з Мёраў сустрэліся ў Дзісенскім доме культуры. А праблем у горада назапасілася шмат. Найперш, няма працы, таму ўся моладзь з'язджае ў іншыя гарады, піша рэгіянальнае выданне gorod214.by.

Старадаўнія прыгожыя будынкі, пра якія мы ўжо распавядалі ў сваім рэпартажы, руйнуюцца. Дарогі разбітыя, транспарт не ездзіць, у крамах няма элементарных тавараў. І яшчэ шмат усяго.

На сустрэчу з мёрскімі ўладамі прыехаў ураджэнец Дзісны, а цяпер жыхар Полацка і грамадскі актывіст Мікалай Панкрат.

МІКАЛАЙ ПАНКРАТ
ФОТА: ІГАР МАЦВЕЕЎ/ TUT.BY

- У 2015 годзе я пачаў пісаць звароты ў аблвыканкам і іншыя інстанцыі, каб выратаваць Дзісну. Але пайшла валакіта. Цяпер я прыехаў на гэты сход, думаў: пачую нешта новае. Але не пачуў. Улада мяркуе, што ў Дзісне ўсё добра. Але пакажыце мне: што ёсць добрага ў Дзісне? У Дзісне нават паесці няма дзе: закрылі адзіную кавярню. І да таго нас зняважылі, што Мёрам, высвятляецца, 600 гадоў, а Дзісне - 450. Вы што, блазны?! - пад воплескі землякоў звярнуўся да чыноўнікаў Мікалай Панкрат, які вядомы сваёй шчырасцю.

Мёрскім уладам полацкі музейшчык прапанаваў адмовіцца ад Дзісны і перадаць яе Полацкаму раёну. Намеснік старшыні райвыканкама паабяцаў разгледзець гэтую прапанову. Мясцовыя жыхары разыходзіліся са сходу ў надзеі, што адбудуцца нейкія змены.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках