11 траўня 2024, Субота, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвінавачаны паводле справы Коржыча сяржант распавёў аб збіцці супрацоўнікамі КДБ

21
Абвінавачаны паводле справы Коржыча сяржант распавёў аб збіцці супрацоўнікамі КДБ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Сяржант Яўген Бараноўскі ў зале суда адмовіўся ад часткі паказанняў, дадзеных падчас следства.

11 верасня на працэсе ў справе аб смерці жаўнера Аляксандра Коржыча пачаўся допыт абвінавачаных сяржантаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Першым у судзе выступіў сяржант Яўген Бараноўскі, які камандаваў аддзяленнем Коржыча. Ягоны допыт прадаўжаўся больш за чатыры гадзіны, пасля чаго пракурор у сувязі са значнымі рознагалоссямі пачаў агучваць паказанні Бараноўскага, дадзеныя ў першыя дні следства.

Бараноўскі амаль адразу пасля гэтага паведаміў, што дадзеныя падчас следства паказанні не цалкам адпавядаюць рэчаіснасці. Прычынай гэтага Бараноўскі назваў ціск з боку супрацоўнікаў КДБ.

«Мяне білі, пагражалі, - распавёў Бараноўскі ў зале суда. - Я дагэтуль хаджу ў туалет з крывёю. Гэта ўсё адбывалася ў КДБ, я не памятаю прозвішчы супрацоўнікаў. Білі, псіхалагічна ціснулі. Мяне прымушалі даць паказанні, якія часткова непраўдзівыя. Напрыклад, аб тым, што я дзяліўся грашыма з іншымі сяржантамі. Я не рабіў гэтага. Ціск скончыўся пасля пераводу на Валадарскага».

Бараноўскі таксама дадаў, што прыход з павіннай напісаў пад дыктоўку супрацоўнікаў КДБ.

Сяржант Яўген Бараноўскі знаходзіцца за кратамі з пачатку кастрычніка 2017 года. Першапачаткова ягонай справай займаліся супрацоўнікі КДБ, пазней яе матэрыялы былі перададзеныя ў Следчы камітэт.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках