19 траўня 2024, Нядзеля, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўніца, якая зрабіла ў звароце блізу сотні памылак: «Гэта не я адпраўляла»

34
Чыноўніца, якая зрабіла ў звароце блізу сотні памылак: «Гэта не я адпраўляла»

Вольга Дрочан патлумачыла, як падпісала дакумент, у якім амаль 100 памылак.

Дакументам, які немагчыма прачытаць з першага разу, падзялілася ў сацыяльных сетках мянчанка Вікторыя Шаблінская. Разам з ініцыятыўнай групай з Бараўлянаў дзяўчына хацела зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне, але ім тройчы адмовілі. Тады жыхары наважылі звярнуцца ў суд, піша kp.by.

- Не надта верылі ў вынік, але разлічвалі на шоў. І мы яго атрымалі, - распавядае Вікторыя.

На пасяджэнні суда калегі Вікторыі сфатаграфавалі дакумент: з подпісамі і афіцыйным «Зацвярджаю». Але аб значэнні слоў у афіцыйным дакуменце можна толькі здагадвацца. Акрамя арфаграфічных памылак, у словах нечакана з'яўляюцца сімвалы. Усяго на няпоўнай старонцы блізу сотні памылак.

- Наша вусная заява аб тым, што дакумент не складзены ні на адной з дзяржаўных моў Беларусі, як і ўсе іншыя нашы довады, суд праігнараваў, - падзялілася Вікторыя.

«Комсомольская правда» звязалася з галоўнай спецыялісткай аддзела рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання і грамадскіх арганізацый Вольгай Дрочан. Яе подпіс стаіць у дакуменце. Праўда, яе пасада там гучыць крыху інакш: гало$шы спецыял1ст аддзела рэпстрацы1 суб’ектау гаспадарання і грамадсшх аргашзацый.

- Гэта не я адпраўляла, - адказала Вольга на пытанне аб тым, як магла падпісаць дакумент з сотняй памылак.

- Але подпіс стаіць ваш.

- Так, подпіс мой. Але я падпісвала арыгінал, у якім не было памылак. А вы бачылі сканаваны дакумент. Гэта тэхнічная памылка. Хто яго сканаваў, я не ведаю.

Па памылкам і апіскам зразумела: дакумент сапраўды адсканаваны. А ў праграме, якая пераводзіць карцінку ў тэкст, не было беларускай мовы.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках