20 красавiка 2024, Субота, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чалавек-павук» атрымаў грамадзянства Францыі за выратаванне дзіцяці

3
«Чалавек-павук» атрымаў грамадзянства Францыі за выратаванне дзіцяці

Праясніўся лёс малійскага мігранта, якому прэзідэнт Францыі абяцаў грамадзянства за адважны ўчынак.

Мігрант з Малі Мамуду Гасама атрымаў грамадзянства Францыі, якое яму абяцаў прэзідэнт Эмануэль Макрон за выратаванне дзіцяці, якое павісла на балконе чацвёртага паверху. Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на AFP.

Паводле паведамлення, 22-гадовы мужчына атрымаў хуткую пастанову аб выдаванні грамадзянства, а таксама працу ў пажарнай службе пасля смелага ўчынку, за які яго празвалі «чалавекам-павуком».

«Гэты акт вялікай адвагі з'яўляецца прыкладам тых каштоўнасцяў, якія дапамагаюць узмацніць нашу нацыянальную супольнасць, такія як мужнасць, самаадданасць, альтруізм і клопат пра самых уразлівых», - сказана ў афіцыйным дакуменце.

26 траўня ў Парыжы імігрант з Малі Мамуду Гасама, які праходзіў міма дома, без страхоўкі залез па гаўбцах на чацвёрты паверх будынка, каб выратаваць 4-гадовага малога.

Пазней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прыняў яго ў Елісейскім палацы, паабяцаў францускае грамадзянства і прапанаваў працу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках