Беспілотнікі паразілі аэрадром «Сакі» ў акупаваным Крыме
- 13.08.2026, 14:31
Мэтамі атакі таксама сталі марскія рэтранслятары БПЛА.
Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па дыспетчарскай вежы аэрадрома «Сакі» ў Новафёдараўцы і па рэтранслятары для кіравання ўдарнымі БПЛА ў раёне Чарнаморскага. Пра гэта паведамляе Генштаб ЗСУ.
«12 жніўня Сілы абароны Украіны нанеслі серыю агнявых удараў па ваенных аб'ектах праціўніка на часова акупаванай тэрыторыі ўкраінскага Крыму, — гаворыцца ў паведамленні. — Паражэнне гэтых аб'ектаў аслабляе здольнасць праціўніка забяспечваць функцыянаванне ваеннага аэрадрома і кіраванне ўдарнымі беспілотнікамі».
У Генштабе адзначылі, што праца па ключавых мэтах праціўніка працягваецца. Сілы абароны Украіны сістэмна зніжаюць яго здольнасці весці баявыя дзеянні і забяспечваць функцыянаванне вайсковых угрупаванняў.