6 траўня 2024, панядзелак, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўніца: З народу выпампоўваюць сокі

19
Настаўніца: З народу выпампоўваюць сокі
ВОЛЬГА МАЁРАВА

Афіцыйная статыстыка сцвярджае, што толькі 14% дзяцей у Менску - абсалютна здаровыя.

Калі прыгледзецца да каментароў у інтэрнэце, то бачна, што людзі не вераць у гэтыя лічбы. Кажуць, што, магчыма, нешта пайшло не так і недасказана. У «Гарачым каментары» на тэлеканале «Белсат» выступіла настаўніца Вольга Маёрава.

На ейную думку, прычыны слабага здароўя дзяцей ляжаць у школьнай практыцы і звязаныя з жыццём грамадства.

Вольга Маёрава кажа, што ў сістэме адукацыі патрэбныя «радыкальныя» рэформы.

У сваю чаргу чыноўнікі адзначаюць, што ў беларускіх дзяцей лішняя вага, нізкі зрок, хваробы органаў дыхання, бываюць атручванні і г.д.

Дык што ж робіць дзяцей хворымі? Вольга Маёрава пералічвае прычыны:

«Першае - гаджэты, якія ўвайшлі ў жыццё дзяцей. Дзеці сядзяць у школе, потым яны вяртаюцца са школы і зноў сядзяць за тэлефонамі. Няма ні сацыялізацыі, ні руху. Вялізныя хатнія заданні. Асабліва, калі ў дзіцяці сярэднія здольнасці і крыху ніжэй, ён вымушаны працаваць з рэпетытарамі. Як настаўніца пачатковых класаў скажу, што «слабае» дзіця на дзень павінна сядзець не менш за 10 гадзін, каб паспяваць проста засвойваць праграму.

У нас дастаткова нізкі ўзровень жыцця, асабліва ў рэгіёнах. Людзі эканомяць на харчаванні. У нас усё арыентавана на дзяцей - дзецям заўсёды аддаецца лепшы кавалак. Але вось толькі сам гэты кавалак, які аддаецца, становіцца вельмі малым.

Эканомяць на садавіне, морапрадуктах, і дзеці не атрымліваюць паўнавартаснага харчавання. Адсюль адбываецца атлусценне і, натуральна, гэта адбіваецца на агульным развіцці. Плюс - вельмі высокая алкагалізацыя насельніцтва. У нас вельмі вялікі адсотак бацькоў аддае перавагу таму, каб набыць бутэльку, а не нейкія карысныя прадукты для дзіцяці.

Гэта велізарны комплекс сацыяльных праблем, якія грамадства павінна развязаць. І патрабаваць толькі ад школы, каб яна нейкім цудоўным чынам або указам узняла здароўе дзяцей - не атрымаецца. Трэба мяняць усю сістэму».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках