6 траўня 2024, панядзелак, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст Pussy Riot Пётр Вярзілаў прыйшоў у прытомнасць пасля атручвання

1
Актывіст Pussy Riot Пётр Вярзілаў прыйшоў у прытомнасць пасля атручвання
ФОТА: АНТОН НОВАДЗЯРЭЖКІН/ТАСС/SCANPIX/LETA

Актывіста перавялі з рэанімацыі.

У Маскве ўдзельнік групы Pussy Riot Пётр Вярзілаў прыйшоў у прытомнасць праз тры дні пасля таго, як быў дастаўлены ў рэанімацыю. Пра гэта паведамляе выданне «Медуза».

Са слоў сваякоў Вярзілава, ён пачаў пазнаваць сваю дзяўчыну і маці. Актывіст усё яшчэ знаходзіцца ў трызненні і бачыць галюцынацыі. Удзельніка Pussy Riot перавялі з рэанімацыі.

Вярзілава даставілі ў цяжкім стане ў токсіка-рэанімацыйнае аддзяленне вечарам 11 верасня. Ён пачаў страчваць зрок, маўленне і здольнасць перасоўвацца. Гэта адбылося неўзабаве пасля пасяджэння суда, дзе разглядалася адміністрацыйная справа ў дачыненні да яго дзяўчыны Веранікі Нікульшын.

Блізкіх Вярзілава спачатку не пускалі да яго ў палату, пазней сваякам усё ж удалося да яго трапіць. Паводле звестак Рускай службы Бі-бі-сі, лекары прагназуюць, што Вярзілаў выйдзе з цяжкага стану праз тры-чатыры дні.

Пётр Вярзілаў быў членам арт-групы «Вайна», пазней - увайшоў у склад Pussy Riot. У 2014 годзе ўдзельнікі панк-групы Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна заснавалі анлайн-выданне «Медиазона». Вярзілаў заняў пасаду яго выдаўца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках