6 траўня 2024, панядзелак, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медуніверсітэт патрабуе 980 рублёў са студэнткі, якая валанцёрыла ў Гватэмале

8
Медуніверсітэт патрабуе 980 рублёў са студэнткі, якая валанцёрыла ў Гватэмале

БДМУ ўважае, што валанцёрская праца ў гарачым пункце - непаважлівая прычына для пропуску заняткаў.

Медыцынскі ўніверсітэт патрабуе са студэнткі, якая два месяцы працавала валанцёрам у Гватэмале, заплаціць 980 рублёў за адпрацоўкі прапушчаных заняткаў. 14 верасня Ганна Плотніцкая была ў рэктараце, дзе ёй пацвердзілі: валанцёрская праца ў гарачым пункце - непаважлівая прычына для пропускаў, паведамляе euroradio.fm.

Адпрацоўка прапушчаных заняткаў у БДМУ платныя. Адпрацоўка аднае акадэмічнай гадзіны каштуе 5 рублёў 70 капеек. За 144 прапушчаных гадзін практыкі дзяўчыне налічылі 820 рублёў, і яшчэ 160 - за пяць прапушчаных дзён заняткаў.

«Мне сказалі, што гэта мае ўласныя праблемы, і трэба выплачваць, бо прычына пропуску не з'яўляецца ўважлівай, - распавяла Ганна Плотніцкая, якая пакуль яшчэ вучыцца на 4 курсе БДМУ. - Усе спасылаюцца на новы закон платнай адпрацоўкі пры пропусках, яго прынялі адносна нядаўна. Здаецца, я першая, хто будзе плаціць. Але ўсе шакаваныя такой вялікай сумай: амаль $500 атрымліваецца!»

980 рублёў - вялікая сума для дзяўчыны, таму пытанне працягу навучання ў БДМУ для яе застаецца адкрытым.

Ганна Платніцкая працавала як малады медык-валанцёр у клініцы Health&Help, якая знаходзіцца ў вёсцы Чуінахтахуюб у Гватэмале. Звесткі пра гэту валанцёрскую праграму друкаваў, між іншым, беларускі інтэрнэт-часопіс «34 travel».

Ганна выехала туды 2 ліпеня, калі навучальны год яшчэ ішоў, але, з яе слоў, дамовілася пра сваю адсутнасць з дэканатам. Пра гэта яна напісала ў сумным паведамленні, пакінутым у Instagram:

«Па мерках беларускай сістэмы адукацыі я нейкая ідыётка. Паперлася чорт зразумей куды, у нейкую Гватэмалу, працаваць у клініку, дзе не плацяць. «Нічога нікому не сказала» (ну вядома ж я сказала і прасіла перанос, але мой дэканат вельмі хацеў прыкрыць свой зад). Цяпер ад мяне хочуць платных адпрацовак за ўсё, а гэта прыкладна $450.

Бацькі хвалююцца, а мне вельмі сумна, што я са сваімі добрымі матывамі сустракаю вось такі водгук у так званай alma mater».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках