2 траўня 2024, Чацвер, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская эканоміка адстала ад свету ў восем разоў

3
Расейская эканоміка адстала ад свету ў восем разоў

Пакуль расейская дзяржпрапаганда ўсяляе ў насельніцтва веру ў «веліч» і «моц», расейская эканоміка тоне ў балоце стагнацыі.

Да сярэдзіны 2018 года расейскі ВУП нарэшце змог вярнуцца да дакрызісных адзнак, падлічылі экспэрты Вышэйшай школы эканомікі, піша finanz.ru. Пасля росту на 1,5% летась і 1,3% і 1,9% за першыя два кварталы ён упершыню перавысіў узроўні пачатку 2014 года.

І хоць выхад у плюс падаецца як перамога над крызісам, на справе апошнія 10 гадоў былі для эканомікі страчанымі. Існы памер ВУП перавышае ўзровень 2008 года крыху больш чым на 4%, вынікае са звестак ВШЭ.

Перажыўшы дзве рэцэсіі за 10 гадоў, агулам эканоміка Расеі расла на 0,4% на год - у 8 разоў больш павольна, чым сусветная эканоміка агулам, якая дадала, паводле звестак Сусветнага банка, 31,2%.

Адставанне ад ЗША ў 4 разы - амерыканскі ВУП вырас за 10 гадоў на 16,2%. Кітайская эканоміка павялічылася на 101%, абагнаўшы расейскую больш чым у 20 разоў.

«Сёлета Расея будзе на 166-м месцы ў свеце ў тэмпах росту», - кажа загадчык аддзелам рынкаў капіталу ІМЭМА РАН Якаў Міркін: МВФ прагназуе 1,7% з запаволеннем да 1,5% кожны ў наступныя 5 гадоў..

Гэта на траціну больш павольна, чым растуць развітыя краіны (2,4% і 2,2% у 2018-19 гадах), удвая менш за паказчыкі сусветнай эканомікі агулам (3,9% на найбліжэйшыя два гады) і амаль утрая горш за развіваныя краіны, рост якіх фонд ацэньвае на 4,9% у гэтым годзе і 5,1% у наступным.

Зношаная інфраструктура, лішак дзяржавы і рэгулявання разам са слабасцю дзяржкіравання - усё гэта памяншае канкурэнцыю, павялічвае канцэнтрацыю актываў і тармозіць рост, тлумачыць МВФ. Алею ў агонь падліваюць санкцыі, абарваны прыток прыватных інвестыцый адкінуць Расею на абочыну сусветнага тэхналагічнага прагрэсу.

Доля інавацыйных кампаній у Расеі складае менш за 1%; на 10 тысяч работнікаў прыпадае толькі 1 прамысловы робат супраць 531 у Паўднёвай Карэі, 176 - у ЗША і 49 - у Кітаі, падлічылі ў Boston Consulting Group.

Хаця краіна мае вострую патрэбу ў кваліфікаваных кадрах, амаль 80% працаздольнага насельніцтва не маюць навыкаў і кампетэнцыі для працы на сучасных рынках. Пры гэтым 50% расейскіх навукоўцаў, 52% топ-мэнэджараў, 54% IT-cпецыялістаў і 49% работнікаў інжынерных спецыяльнасцяў хацелі б пакінуць краіну і працаваць за мяжой.

Штогод з краіны з'язджаюць 100 чалавек, з якіх 70% - гэта «інтэлектуальная міграцыя», высокакваліфікаваныя спецыялісты, падлічылі ў РАНГіДС.

За 2017 год фінансаванне навукі было зменшанае да мінімуму за 10 гадоў, да 377,9 рублёў. Гэта ўтрая менш, чым дзяржава марнуе на забеспячэнне апарата чыноўнікаў і органаў дзяржулады (1,2 трлн рублёў) і ў 13 разоў менш за выдаткі на войска і паліцыю (амаль 5 трлн рублёў).

«Расейская эканоміка, фактычна, вытворная функцыя ад попыту і сусветных коштаў сыравіны, - кажа Міркін. - Мы накормленыя, пакуль мы жывем ля нафтавага крана, ля газаправодаў. Усё наладжанае на тармажэнне, на рэзерваванне, на дзяльбу пірага, які памяншаецца».

Колькасць ахвотных яго падзяліць падвоілася за апошнія 20 гадоў: войска чыноўнікаў вырасла з 2,4 мільёна чалавек у 1995 годзе да 5,3 млн, падлічылі ў BCG. Пры гэтым у малым бізнэсе занятыя толькі 15% насельніцтва супраць 40% у Індыі, 52% - у Бразіліі, 63% - у Нямеччыне ды 80% - у Кітаі.

«Занадта высокія рызыкі, падаткі і адміністрацыйны прэс, - тлумачыць Міркін. - Мы стварылі эканоміку афшораў, у якой бізнэс аддае перавагу выводзіць грошы. За 25 гадоў Расея стала краінай чыстага вывазу прыватнага капіталу. За гэты час сышлі «ўшчэнт» прыкладна 800 млрд даляраў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках