2 траўня 2024, Чацвер, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыславу Грыбу - 80 гадоў

6
Мечыславу Грыбу - 80 гадоў
МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ
ФОТА: "РАДЫЁ СВАБОДА"

Сёння старшыня Вярхоўнага Савета 12-га склікання святкуе юбілей.

Сёння спаўняецца 80 гадоў Мечыславу Грыбу, пад старшынствам якога Вярхоўны Савет 15 сакавіка 1994 года прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Мечыслаў Грыб нарадзіўся ў вёсцы Савічы Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці. Скончыў Львоўскае пажарна-тэхнічную вучэльню і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Генерал-лейтэнант міліцыі. Заслужаны юрыст Беларусі.

У 1981-1985 гадах працаваў начальнікам управы аховы грамадскага парадку МУС БССР, 1985-1990 гадах - начальнікам управы ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

У 1990-1996 гадах - дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га скліканняў. Цягам двух гадоў з'яўляўся старшынём парламента.

Сайт Charter97.org далучаецца да віншаванняў і жадае мудрасці, смеласці, поспехі і здароўя Мечыславу Грыбу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках