22 траўня 2024, Серада, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША павялічаць колькасць вайскоўцаў у Нямеччыне

ЗША павялічаць колькасць вайскоўцаў у Нямеччыне

Цяпер у ФРГ дыслакаваныя блізу 33 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў.

ЗША павялічаць свой воінскі кантынгент у Нямеччыне на 1500 чалавек. Гэта робіцца з мэтай «умацавання NATO і еўрапейскай бяспекі», - заявіў у пятніцу, 7 верасня, амбасадар ЗША ў ФРГ Рычард Грэнел, паведамляе DW.

З ягоных слоў, дадатковыя салдаты пачнуць прыбываць у гэтым годзе, і працэс будзе доўжыцца да 2020 года.

Міністр абароны ФРГ Урсула фон дэр Ляен вітала гэтае рашэнне Вашынгтона, якое сведчыць пра «жыццяздольнасць трансатлантычных стасункаў» і ўкладзе ў «падтрыманне агульнай бяспекі».

Цяпер у Нямеччыне знаходзіцца блізу 33 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў. Дадатковыя сілы, як паведамляе агенцтва dpa, будуць размешчаныя ў амерыканскіх гарнізонах у федэральных землях Баварыя і Рэйнланд-Пфальц.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках