10 траўня 2024, Пятніца, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўнік менскага «Дынама»: Табун коней умомант не завернеш

5
Настаўнік менскага «Дынама»: Табун коней умомант не завернеш
АНДРЭЙ СІДАРЭНКА

Андрэй Сідарэнка параўнаў цяперашні стан менскага «Дынама» са станам 25-гадовай даўніны.

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Андрэй Сідарэнка параўнаў цяперашні стан вядучага беларускага клуба са станам 25-гадовай даўніны, калі ўпершыню ўзначаліў «бела-сініх», паведамляе kp.by.

- Мінулым летам вы ўзначалілі нацыянальную каманду, восенню - і менскае «Дынама». Каманды, не сакрэт, не ў лепшым стане. Чвэрць стагоддзя таму вы наступалі на тыя ж граблі. Навошта вам гэта сёння? Няўжо юнацкі максімалізм і жаданне давесці зайздроснікам, што ўсё ж можаце?

- Так, з аднаго боку, юнацкі максімалізм яшчэ не вычарпаўся (нявесела ўсміхаецца). Толькі сёння сітуацыя выглядае яшчэ горш, чым тады. Але я выдатна разумеў, што мяне чакае і ў якім стане цяпер хакейныя справы. З іншага боку, я разумеў, што шанец ёсць. Прапанова ўзначаліць нацыянальную каманду паступіла ў траўні, канчаткова ўсё вырашылася ў ліпені, тады і заступіў.

- У інтэрв'ю «Прессболу» ў 96-м вы сказалі: «Ёсць людзі, якія хочуць паставіць мяне на калені, каб самім выканаць ролю караля». Такое адчуванне і сёння?

- Дакладна такога ж няма. Але ўсе разумеюць, што адбываецца ў хакеі, і многія гэтай сітуацыяй карыстаюцца. Але я не думаю пра рызыкі: ёсць праца, якую трэба выканаць - і я працую. А далей будзе відаць - куранят па восені лічаць, у нас жа будзе відаць па вясне, чакаем чэмпіянат свету ў Казахстане.

- Раз мэта - чэмпіянат свету і выхад у элітны дывізіён, а часу на падрыхтоўку мізэр, навошта было ўзвальваць на сябе і менскае «Дынама»? Не думалі, што ўседзець на гэтых двух крэслах - гіблая задума?

- Гіблая не гіблая, але так - «Дынама» было ў жаласным стане. Але там касцяк хакеістаў, якія прадставяць нашу нацыянальную каманду на чэмпіянаце свету. Так, тое, як яны выглядалі, у якім функцыянальным стане былі, - сумная карціна.

І са зменай трэнера спазніліся. Цяпер часу трэніравацца няма - увесь час гульні, гульні, гульні. Ужо крышку змянілі атмасферу, стаўленне, але не ўсе адразу. Як кажуць, табун коней умомант не павернеш, нейкі час трэба з імі праскакаць (усміхаецца), - сказаў Сідарэнка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках