19 красавiка 2019, Пятніца, 10:19
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

Сёлета ЗША могуць стаць бясспрэчным лідарам у здабычы нафты

3
АРХІЎНАЕ ФОТА: KORRESPONDENT.NET

У асноўным дзякуючы актыўнай распрацоўцы сланцавых радовішчаў.

Злучаныя Штаты могуць стаць бясспрэчным сусветным лідарам у здабычы нафты да сярэдзіны 2019 года. З такім прагнозам выступіла Міжнароднае энэргетычнае агенцтва.

Згодна з прагнозам яго аналітыкаў, вытворчасць нафты ў Злучаных Штатах вырасце сёлета амаль да 13 мільёнаў барэляў у дзень. У снежні 2018 года ў ЗША здабывалася 11 мільёнаў 800 тысяч барэляў нафты ў дзень, што больш за аб'ём цяперашняй здабычы і ў Савудаўскай Арабіі, і ў Расеі. Аднак у Савудаўскай Арабіі ёсць рэзервы павышэння здабычы да 12 мільёнаў барэляў.

Да лета гэтага года аб'ём вытворчасці амерыканскай нафты хутчэй за ўсё перавысіць 12 мільёнаў барэляў у асноўным дзякуючы актыўнай распрацоўцы сланцавых радовішчаў.