24 красавiка 2024, Серада, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Настоящее время»: У 2017 годзе кампанія Зяленскага атрымала грошы ад Мінкульта РФ

25
«Настоящее время»: У 2017 годзе кампанія Зяленскага атрымала грошы ад Мінкульта РФ
ФОТА: УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ/FACEBOOK

Кампанія «Грын Філмс» атрымала больш за паўмільёна даляраў.

Тэлеканал "Настоящее время" знайшоў дакументы, якія пацвярджаюць, што расейская кампанія «Грын Філмс» атрымала 35 мільёнаў рублёў ($526 тысяч) ад Міністэрства культуры Расеі ў 2017 годзе на вытворчасць фільма «Уніз». Пра гэта гаворыцца ў пагадненні 054-11-975/1 у рэестры субсідый федэральнага бюджэту РФ.

Як раней паведамлялі журналісты-следчыя праграмы «Схемы», канчатковым уладальнікам «Грын Філмс» праз кампанію на Кіпры з'яўляецца ўкраінскі шоўмэн Уладзімір Зяленскі. Раней ён заявіў пра свае намеры балатавацца ў прэзідэнты Украіны.

У інтэрв'ю «Схемам» Зяленскі адмовіўся гаварыць аб сваім бізнэсе ў Расеі, а пазней запісаў ролік, дзе адмаўляў, што ў яго ёсць такі бізнэс. Аднак праз некалькі дзён ён пацвердзіў сайту «Украінская праўда», што «Грын Філмс» прадаўжае працаваць у Расеі. Паводле новай версіі шоўмэна, кампанія была ім перададзеная ва ўправу, і заяўку на дзяржаўнае фінансаванне ў Расеі падавалі іншыя людзі, «тыя, хто займаецца гэтай кампаніяй».

Ён таксама заявіў, што «найбліжэйшым часам» выйдзе з кіпрскай кампаніі, якой належыць «Грын Філмс».

Зяленскі распавёў, што ягоная кампанія «Квартал 95» прадаўжае атрымліваць раялці за прадукты, вырабленыя да 2014 года - анэксіі Крыма Расеяй і пачатку баявых дзеянняў на Данбасе. Напрыклад, за серыял «Сваты».

«Кантракт укладзены на 10 гадоў. Як я магу закрыць гэтую кампанію? Кантракт да 2021 года. З 2011 да 2021 года мы атрымліваем раялці ад «Сватоў». Мы гэтыя грошы атрымліваем. Што ж нам трэба рабіць? Закрыць? Падарыць расейцам нашы грошы? Не», - заявіў ён.

Раней журналісты «Схем» знайшлі тры расейскія кампаніі, якія займаюцца вытворчасцю кіно і тэлевізійных праграм: «Вайсберг пікчэрс», «Плацінумфільм» і «Грын Філмс». Заснавальнік усіх трох кампаній - зарэгістраваная на Кіпры Green Family Ltd. Яна ж - сузаснавальнік ТАА «Квартал 95», канчатковым бенефіцыярам якога пазначаны Уладзімір Зяленскі і ягоныя партнёры.

У Расеі тры кампаніі, знойдзеныя журналістамі, з 2014 да 2017 года зарабілі амаль 13 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках