25 красавiка 2024, Чацвер, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль пракаментаваў ідэю аддаць Японіі дзве курыльскія выспы

10
Крэмль пракаментаваў ідэю аддаць Японіі дзве курыльскія выспы

На гэты момант перамовы знаходзяцца на пачатковай стадыі.

Японія падчас перамоў аб укладанні мірнай дамовы не абмяркоўвала з Расеіяй магчымую перадачу дзвюх Курыльскіх выспаў, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

Сёння японскае агенцтва Kyodo са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе паведаміла, што прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ разглядае варыянт укладання мірнай дамовы з Масквой у выпадку, калі Расея перадасць дзве з чатырох спрэчных Курыльскіх выспаў. У Японіі ўважаюць за малаімавернае атрыманне ўсіх выспаў Курыльскай грады і гатовыя атрымаць толькі Шыкатан і Хабамаі.

Пяскоў заявіў, што ўсе заявы на гэты конт - гэта пажаданні, не больш за тое. Ён дадаў, што ад сваіх нацыянальных інтарэсаў ніхто адступаць не збіраецца.

Спікер Крамля падкрэсліў, што развязанне пытання ўкладання мірнай дамовы з Японіяй можа заняць значны час, аднак расейскі бок зробіць усё магчымае, каб яго скараціць.

На гэты момант перамовы знаходзяцца на пачатковай стадыі, дадаў Пяскоў.

Пасля Другой сусветнай вайны выспы Курыльскай грады - Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і група Хабамаі - увайшлі ў склад СССР. Японія аспрэчвае гэта і дамагаецца вяртання выспаў пад юрысдыкцыю Токіё. Праз спрэчку аб Курыльскіх выспах Японія і РФ дагэтуль не ўклалі мірную дамову пасля заканчэння Другой сусветнай.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках