4 траўня 2024, Субота, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле пачаліся масавыя пратэсты, на вуліцах будуюць барыкады

4
У Венесуэле пачаліся масавыя пратэсты, на вуліцах будуюць барыкады
ФОТА: REUTERS

У сталіцы краіны адбыліся сутычкі паміж дэманстрантамі і вайскоўцамі.

У Венесуэле ў шэрагу гарадоў уночы 23 студзеня пачаліся масавыя акцыі пратэсту, накіраваныя супраць дзейнага прэзідэнта краіны Нікаласа Мадуры, паведамляе інфармацыйны партал El Nacional.

У Каракасе адбыліся сутычкі паміж вайскоўцамі і дэманстрантамі; у некаторых раёнах сталіцы Венесуэлы пратэстоўцы будуюць барыкады, чутны стук рондаляў, які ў апошні час сімвалізуе ў венесуэльцаў пратэст супраць прэзідэнта Нікаласа Мадуры. Паведамляецца пра тое, што вайскоўцы і паліцыя выкарыстоўваюць супраць дэманстрантаў слёзацечны газ, ёсць інфармацыя пра дваіх загінулых падчас супрацьстаяння.

У горадзе Сан-Фелікс у штаце Балівар пратэстоўцы таксама выйшлі на вуліцы і зладзілі мітынг, падчас якога спалілі статую былога прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавэса.

Народ выйшаў на вуліцы на заклік кіраўніка апазіцыйнага парламента Венесуэлы Хуана Гуаіда, які заклікаў людзей выйсці на пратэст супраць сітуацыі ў краіне. Прыхільнікі Мадуры ўжо адрэагавалі на дэманстрацыі - яны заявілі пра намер правесці 23 студзеня шэсце на знак барацьбы супраць замежнай інтэрвенцыі і ў падтрымку прэзідэнта.

Нагадаем, 10 студзеня прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура прыняў прысягу кіраўніка дзяржавы, цырымонію якой праігнаравалі ўсе заходнія лідары, а таксама частка венесуэльскага істэблішмэнту.

Кантраляваны апазіцыяй парламент Венесуэлы прызнаў незаконным другі тэрмін прэзідэнта краіны. Нацыянальная асамблея прызнала Мадуру ўзурпатарам.

У лістападзе ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць рэжыму Мадуры ў Венесуэле. Прэзідэнт Дональд Трамп падпісаў указ аб забароне транзакцый з венесуэльскімі пазыковымі абавязаннямі.

Пазней Еўрапейскі Звяз аднавіў шырокія санкцыі супраць Венесуэлы. У тым ліку эмбарга на пастаўкі зброі і забарону на паездкі, замарожванне актываў 18 службовых асоб, адказных за парушэнні правоў чалавека, за падрыў дэмакратыі і вяршэнства права.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках