4 траўня 2024, Субота, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыя прыстрашыла атакаваць аэрапорт Тэль-Авіва

Сірыя прыстрашыла атакаваць аэрапорт Тэль-Авіва
Фота: Reuters

Прадстаўнік дыктатара Башара Асада выступіў у ААН.

Сірыя пакідае за сабой права «сіметрычна адказаць на ўдары ізраільскіх ВПС» і атакаваць аэрапорт Тэль-Авіва. Пра гэта на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН заявіў сталы прадстаўнік Сірыі ў ААН Башар аль-Джаафары, паведамляе РБК.

Са слоў аль-Джаафары, Сірыя зробіць такі адказ, калі рада Бяспекі не прыме захадаў у сувязі з ўдарамі Ізраіля па тэрыторыі Сірыі.

Чарговы ўдар па аб'ектах на тэрыторыі Сірыі ізраільская авіяцыя нанесла ўночы 21 студзеня. Са слоў прадстаўніка Войска абароны Ізраіля, былі атакаваныя іранскія склады са зброяй, выведвальны аб'ект і трэнінгавы лагер Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі. Ізраільцы ўдакладнілі, што ўдары былі нанесеныя ў адказ на запуск наземнай ракеты іранскімі вайскоўцамі з тэрыторыі Сірыі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках