4 траўня 2024, Субота, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Думаю, што за хабарам стаяць вышэйшыя чыноўнікі, а звычайныя лекары - наўрад ці»

5
«Думаю, што за хабарам стаяць вышэйшыя чыноўнікі, а звычайныя лекары - наўрад ці»

Паводле «справы медыкаў» судзяць галоўнага патолагаанатама Міністэрства аховы здароўя.

Гэта здымкі затрымання цяпер ужо былога галоўнага пазаштатнага патолагаанатама Міністэрства аховы здароўя Аркадзя Пучкова, паведамляе «Белсат». У лядоўні на ягоным працоўным месцы ў патолагаанатамічным бюро Менска аператыўная група знайшла 300 даляраў і больш за пяць тысяч беларускіх рублёў. Агульная ж сума хабараў, якія Пучкоў браў цягам больш як 15-ці гадоў, - 180 тысяч даляраў. Сёння абвінавачаны з'явіўся перад судом.

«Карціна непрывабная. Тут няма чаго і казаць. У людзей пытанне: а што адбывалася? Чаму дагэтуль нічога не было, і сёння ў судзе над Пучковым - былым галоўным патолагаанатамам Міністэрства аховы здароўя - высвятляецца, ён з 2002 года бярэ хабары», - кажа журналіст Віктар Федаровіч.

За грашовыя надбаўкі і падаўжэнне тэрмінаў дамоў Пучкоў збіраў... дзесяціну. Даслоўна. Работнікі бюро аддавалі кіраўніку па 10 адсоткаў з свайго заробку. Да таго ж галоўны патолагаанатам браў грошы ад прыватных фірмаў, якія ў сваю чаргу атрымлівалі магчымасць пастаўляць у бюро сваю рытуальную прадукцыю ці прасоўваць свае пахавальныя паслугі.

«Рыба гніе з галавы. Дык вось што тычыцца аховы здароўя, гэтая рыба ад галавы да хваста ўжо згніла. Другі момант: як з гэтым змагацца? Бо ўсе антыкарупцыйныя бар'еры і фільтры, што былі распрацаваныя... не спрацоўваюць», - мяркуе Фёдаравіч.

Актыўная барацьба з карупцыяй у медыцынскай сферы пачалася яшчэ ў мінулым годзе. Тады ў ліпені КДБ затрымаў адразу каля 50 чалавек, сярод якіх - галоўныя лекары шпіталяў і прадстаўнікі фармацэўтычных кампаній. Пазней пад следствам апынуліся і буйныя чыноўнікі – такія, як былы намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі. Гучныя карупцыйныя схемы тычыліся закупак медыцынскай тэхнікі і лекаў завышанымі коштамі. Менчукі справай не здзіўлены:

«Ну, людзі захацелі разбагацець, што ж ты хочаш. Гэта ж наша такое чалавечае адчуванне, каб разбагацець».

«Я думаю, што за хабарам стаяць вышэйшыя чыноўнікі. А звычайныя лекары - наўрад ці. Калі мы дзякуем лекару, то дзякуем лекару ўжо самі».

«Калі б яны атрымлівалі больш, то, магчыма, менш бы бралі. Але не абавязкова».

Сваю віну 70-гадовы Аркадзь Пучкоў на судзе прызнаў цалкам і кампенсаваў прычыненую дзяржаве шкоду яшчэ падчас следства. Тым не менш вынесенае яму абвінавачанне прадугледжвае пакаранне ад пяці да 15-ці гадоў зняволення. Працяг справы адбудзецца ўжо найбліжэйшыя дні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках