4 траўня 2024, Субота, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Каб не было праблем у будучыні, подпіс пад дакументамі павінен быць складаны

2
Экспэрт: Каб не было праблем у будучыні, подпіс пад дакументамі павінен быць складаны

Мы нават не задумваецца, што напісанае пасля можа стаць аб'ектам даследавання экспэрта.

Ставячы свой подпіс, робячы запісы падчас вучобы або на працы, чалавек нават не задумваецца, што напісанае ім пасля можа стаць аб'ектам даследавання экспэрта, піша «Брестская газета».

У якіх выпадках гэта адбываецца, распавяла галоўны экспэрт управы Дзяржкамітэта судовых экспэртыз Берасцейчкай вобласці Ларыса Каняева.

«Мне здаецца, даследаванне почырку - адно з самых складаных кірункаў крыміналістычнай экспэртызы. Адна з асноўных задач экспэрта - устанавіць выканаўцу подпісу. Як правіла, экспэртыза почырку праводзіцца пры расследаванні крымінальных спраў, разглядзе грамадзянскіх спраў у судах, спрэчак гаспадарчых суб'ектаў у эканамічных судах, а таксама ў прыватным парадку. Сярод даследаваных дакументаў - рознага кшталту даведкі, рэцэпты, дэкларацыі, камандзіровачныя, дамовы, аплатныя ведамасці, распіскі», - падзялілася экспэрт.

Дзеля экспэртызы нават аднаго подпісу спецыяліст скрупулёзна вывучае мноства ўзораў пісьма правяранай асобы. Кожны элемент пісьмовага знака, яго кірунак, працягласць, размяшчэнне нясе ў сабе інфармацыю для почыркаведа.

Працэс станаўлення почырку, як адзначаюць экспэрты, пачынаецца ў дзяцінстве падчас навучання ў школе. Здавалася б, першакласнікі, якія вучацца пісаць, карыстаюцца аднолькавымі вялікімі літарамі, але паколькі кожны чалавек індывідуальны, то і ўспрымае, і пасля выкарыстоўвае атрыманую інфармацыю па-свойму. Акрамя гэтага, фармаванне почырку залежыць яшчэ ад іншых фактараў: і анатоміі будовы рукі, і псіхафізіялагічнага стану чалавека, і тыпу нервовай сістэмы. Нават парта, прамая ці пад нахілам, асвятленне ўплываюць на почырк. А яшчэ - унутраны стан.

Бываюць выпадкі, калі да экспэртаў на даследаванне даюцца дакументы, у якіх чалавек наўмысна мог змяніць свой почырк. Але для спецыялістаў гэтая задача вырашальная.

«Так, у скажоным рукапісе многія прыкметы почырку зазнаюць змену. Але ў ім усё адно застаюцца прыкметы, уласцівыя канкрэтнаму чалавеку - ягоныя індывідуальныя непаўторныя адхіленні ад правапісу. І пры дэталёвым даследаванні яны ўсё адно бачныя», - адзначае Ларыса Генадзьеўна.

Асобна можна вызначыць матэрыялы, звязаныя з маёмаснымі пытаннямі. Гэта вялікая адказнасць для спецыяліста, бо яго заключэнне адыгрывае важную ролю ў развязанні спрэчкі. Для прыкладу - выпадак з экспэртнай практыкі.

«Да нас на даследаванне паступіла завяшчанне, згодна з якім бацькоўская маёмасць пераходзіла ў спадчыну аднаму з шасці сыноў. Неабходна было ўстанавіць сапраўднасць подпісу ад імя І. у дакуменце. У выніку экспэртызы высветлілі, што даследаваны подпіс выкананы іншай асобай з перайманнем узору подпісу асобы сталага веку І.», - распавяла Ларыса Каняева.

Складанасць гэтага даследавання палягала ў тым, што ў экспэрта было не так ужо шмат узораў: ліст дзесяцігадовай даўніны і дакументы, якія захаваліся ў архівах дзяржаўных органаў.

Дзень почырку або дзень ручнога пісьма адзначаецца ў свеце 23 студзеня. Свята заснаванае з мэтай нагадаць усім пра ўнікальнасць ручнога пісьма, пра неабходнасць практыкавацца ў ім, аб непаўторнасці почырку кожнага чалавека.

Адзін з самых частых дакументаў на даследаванне - распіскі. Спецыялістка раіць: пазычаючы або аддаючы грошы ў пазыку, не забудзьцеся ўзяць з сабой сведак і не абмяжоўвайце сябе ў распісцы адным простым подпісам - дапоўніце яго прозвішчам і датай, што ў далейшым палегчыць працу экспэрта пры даследаванні. І запомніце: каб не было праблем у будучыні, ваш подпіс пад дакументамі павінен быць не просты.

Акрамя пытанняў устанаўлення выканаўцы подпісу, экспэрт можа вырашаць задачы дыягнастычнага характару. Напрыклад, устанавіць ці быў чалавек у момант напісання ў стане алкагольнага або наркатычнага ап'янення, стрэсу ці хвалявання, ці знаходзіўся ён у нязручнай позе або ў цёмным памяшканні і г.дД.

У практыцы Ларысы Генадзьеўны даследаваліся не толькі запісы на паперы. Сустракаліся перадсмяротныя запіскі на сцяне, на целе, запісы на шыбе і на аўтамабілі. Даводзілася праводзіць почырказнаўчую экспэртызу нават па падранай на дробныя шматкі запісцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках