4 траўня 2024, Субота, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Латвіі прызначыў новага прэм'ер-міністра

Парламент Латвіі прызначыў новага прэм'ер-міністра
КРЫШ'ЯНІС КАРЫНЬШ
ФОТА: ZANE BITERE/LETA

Новы ўрад краіны сфармавалі пяць партый.

Парламент Латвіі прызначыў Крыш'яніса Карыньша на пасаду прэм'ер-міністра краіны.

Ягоную кандыдатуру падтрымаў 61 дэпутат, піша «Европейская правда».

Новы ўрад сфармавалі пяць партый - «Новае адзінства», Новая кансерватыўная партыя, «Для развіцця/За!», «KPV LV», «Усё для Латвіі» - "Тэвземей ун Брывібай»/ДННЛ.

Карыньш прадстаўляе партыю «Новае адзінства», ад яе ва ўрадзе таксама будуць працаваць міністр замежных спраў Эдгар Рынкевіч і міністр фінансаў Яніс Рэйрс.

Нагадаем, у 13-ы Сейм Латвіі прайшлі сем палітычных сілаў. Прарасейская партыя «Згода» перамагла, атрымаўшы амаль 20% галасоў, але ніводная з партый не захацела фармаваць з ёй урад.

З пачатку перамоў аб фармаванні ўрада прайшло 107 дзён - гэта самы доўгі з часу аднаўлення незалежнасці Латвіі перыяд, неабходны для выканання гэтай задачы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках