14 жнiўня 2026, Пятніца, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка: У тэнісе я значна лепшая, чым у гатаванні

2
Арына Сабаленка: У тэнісе я значна лепшая, чым у гатаванні
Арына Сабаленка
ФОТА: WTA

Беларуская тэнісістка падзялілася ўражаннямі ад удзелу ў кулінарным майстар-класе ў Санкт-Пецярбургу.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка падзялілася ўражаннямі ад удзелу ў кулінарным майстар-класе ў Санкт-Пецярбургу. Разам з расейкай Анастасіяй Паўлючэнкавай яна ляпіла пельмені.

- Я б сказала, што ў тэнісе я значна лепшая, чым у гатаванні. Нейкая разнастайнасць, забаўка. Пераключылася трошкі, магчыма, гэта адыграла ролю. Арганізатары прапанавалі выбар забаў. А далей ужо сама выбіраеш, што б хацела зрабіць.

Прыкметы? Не, нічога такога ў мяне няма. Я нават не задумвалася пра гэта. Спадніца? Што саз спадніцай? Ну, яна велікаватая, - паведамляе словы Сабаленкі карэспандэнт championat.com.

Нагадаем, у чвэрцьфінале турніру ў Санкт-Пецярбургу Сабаленка згуляе з расейкай Кацярынай Аляксандравай. Тэлеканал «Беларусь 5» у жывым эфіры пакажа гэты матч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках