11 траўня 2024, Субота, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка: Спадзяюся, цяпер змагу паспяхова выступіць і на Australian Open

3
Арына Сабаленка: Спадзяюся, цяпер змагу паспяхова выступіць і на Australian Open
Арына Сабаленка

Беларуская тэнісістка падзялілася ўражаннямі пасля перамогі на турніры ў Шэньчжэне.

Пра гэта піша «Прессбол».

«Калі мне даводзіцца гуляць два матчы на працягу дня, я гэта раблю. Цудоўна, што пачынаю новы сезон з тытула. Вядома, гэта спрыяе ўпэўненасці ва ўласных сілах. Спадзяюся, цяпер змагу паспяхова выступіць і на Australian Open.

Дзень атрымаўся цяжкім, асабліва складана было вярнуцца ў гульню пасля першага сэта. Спаборніца выдатна гуляла, і я вельмі рада перамозе і таму, як менавіта я выйграла», - распавяла беларуская тэнісістка Арына Сабаленка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках