2 траўня 2024, Чацвер, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочых пазбавілі прэмій праз адмову атрымліваць прадукты замест заробку

16
Рабочых пазбавілі прэмій праз адмову атрымліваць прадукты замест заробку

Скандальная гісторыя адбылася на Гомельшчыне.

Кіраўніцтва аднаго з раённых жыллёва-камунальных прадпрыемстваў Гомельшчыны ў загадным парадку знізіла прэміяльныя выплаты тым работнікам, якія адмовіліся атаварваць выдадзеныя ім замест часткі заробку сертыфікаты на прадукты, паведамляе gomel.today.

Паловы прэміяльных пазбавіліся кіроўца, сартавальнік, рабочы добраўпарадкавання населеных пунктаў, дапаможны працоўны і чацвёра машыністаў кацельні.

Працаўнікі звярнуліся са скаргай у Гомельскую абласную арганізацыю прафзвязу работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

Як вызначыў галоўны прававы інспектар Вадзім Жаваранак, у наймальніка ўзніклі фінансавыя цяжкасці ў сувязі з тым, што шэраг прадпрыемстваў і арганізацый раёна запазычыліся за атрыманыя імі паслугі. Каб паскорыць працэс узаемаразлікаў і знізіць суму завінавачанасці, кіраўнік надумаў сваім работнікам выдаць сертыфікаты на 50 рублёў для набыцця імі прадуктаў харчавання ў пэўных крамах.

Аднак, адзначыў Жаваранак, змяшаная аплата працы магчыма толькі са згоды работніка. Таму дзеянні наймальніка, які пакараў работнікаў зніжэннем прэміі, незаконныя.

Пасля ўмяшання прафзвязу загад аб зніжэнні прэміяльных выплат быў скасаваны, а ўсім пацярпелым работнікам выплачаныя ўтрыманыя сродкі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках