18 траўня 2024, Субота, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карупцыя на чыгунцы: Як і хто распілоўвае бюджэт

7
Карупцыя на чыгунцы: Як і хто распілоўвае бюджэт

Беларускія журналісты правялі расследаванне.

Адзін з кіраўнікоў кампаніі «Белінтэртранс», звязанай з Беларускай чыгункай, забыўся ўласнае імя, калі аўтар гучных журналісцкіх расследаванняў на «Белсаце» Станіслаў Івашкевіч прыйшоў да яго ў кабінет. Журналіст хацеў спытаць пра падазроныя дзеянні кампаній-падраднікаў Беларускай чыгункі. Дырэктар кампаніі выклікаў кіраўніка аховы і забараніў каментаваць, каб не даць пагаварыць. Чаго так спалохаліся чыгуначныя функцыянеры?

Асноўны прыбытак Беларускай чыгункі – з грузаперавозак. З іх субсідуюцца кошты пасажырскіх квіткоў, асабліва на ўнутраныя рэйсы. Але каб перавезці грузы, спачатку іх трэба пагрузіць і разабраць. Для гэтага стварылі экспедыцыйнае прадпрыемства «Белінтэртранс». Аўтары праграмы пастанавілі бліжэй прыгледзецца да дзейнасці беларускай чыгункі і, сярод іншага, да гэтага яе падраздзялення.

Расследаванне паказала, што працы ў арганізацыі размяркоўваюць не праз адкрыты конкурс. Угоды складаюць у выніку прыватных дамоўленасцяў. Беларуская чыгунка запрашае да выканання заказаў нейкія канкрэтныя фірмы, якія нагадваюць аднадзёнкі. Аформіўшы з імі кантракт, адказныя інжынеры дзяржаўнай арганізацыі складаюць з імі дадатковае пагадненне – і так павялічваюцца кошты.

На дзяржаўных прадпрыемствах, дзе круцяцца вялікія грошы за мадэрнізацыю, ствараецца і ўрадлівая глеба для карупцыі. Так, у 2014 годзе Следчы камітэт раскрыў схему на менскім аддзяленні Беларускай чыгункі. Кіраўнік аднаго з будаўнічых прадпрыемстваў пачаў адмаўляцца ад падраду, спасылаючыся на перагружанасць сваёй установы. Але потым браўся за гэтую ж працу, і за вялікія грошы, але ўжо ад імя прыватнай фірмы, дзе заснавальнікамі ўважаліся яго сын і знаёмы. А працавалі супрацоўнікі той самай нібыта перагружанай дзяржаўнай установы.

Як такія карупцыйныя схемы ўплываюць на стан беларускай чыгункі? Якая роля ў гэтых схемах належыць сілавікам? Чаму супрацоўнікі беларускай чыгункі атрымліваюць амаль у 10 разоў менш за сваіх нямецкіх калегаў?

Падрабязнасці глядзіце ў відэа.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках