18 траўня 2024, Субота, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перакінулі ў Еўропу новыя стратэгічныя бамбавікі

10
ЗША перакінулі ў Еўропу новыя стратэгічныя бамбавікі
Стратэгічныя бамбавікі B-52H STRATOFORTRESS

Самалёты B-52H прызямліліся на брытанскай авіябазе.

ЗША перакінулі на перадавую базу Фэрфорд у Вялікай Брытаніі групу стратэгічных бамбавікоў B-52H Stratofortress, здольных несці ядзерныя авіябомбы і крылатыя ракеты, паведамляе AirForceTimes са спасылкай на Камандаванне ВПС ЗША ў Еўропе.

На брытанскай базе ў чацвер прызямліліся чатыры самалёты B-52H Stratofortress, якія здзейснілі трансатлантычны пералёт з авіябазы Барксдэй у Луізіяне.

Перакідкай кіруе Камандаванне глабальнага ўдару, якое ставіць мэту «адпрацаваць аперацыі ў раёне перадавога базавання ў інтарэсах выканання задачаў Камандавання ВПС у Еўропе і Еўрапейскага камандавання ЗША», гаворыцца ў паведамленні амерыканскіх вайскоўцаў.

Экіпажы будуць трэніраваць навыкі інтэграцыі і ўзаемадзеяння з еўрапейскімі хаўруснікамі, а таксама знаёміцца з умовамі на рэгіянальным тэатры ваенных дзеянняў, адзначае камандаванне, не ўдакладняючы тэрміны знаходжання самалётаў.

Гэта ўжо трэцяя перакідка стратэгічнай авіяцыі ЗША ў Еўропу з пачатку года, нагадвае «Інтэрфакс».

У сакавіку на кароткі час у Вялікую Брытанію лёталі шэсць B-52H. Яны, сярод іншага, здзейснілі серыю трэніровачных палётаў ля расейскіх межаў у рэгіёне Балтыкі. Іх мэтай, паводле звестак Мінабароны Расеі, была трэніроўка нанясення авіяўдараў.

У канцы жніўня ЗША часова размесцілі ў Англіі тры стратэгічныя стэлс-бамбавікі B-2 Spirit, таксама здольныя несці ядзерную зброю, якія размяшчаюцца на авіябазе Уайтмэн у штаце Місуры.

Яны правялі серыю навучальных палётаў у раёне брытанскіх выспаў, а таксама патрэніраваліся ў здзяйсненні кароткачасовых пасадак для дазапраўкі на так званых аэрадромах падскоку ў Ісландыі і на партугальскіх Азорскіх астравах.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках