18 траўня 2024, Субота, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аперацыя ў Сірыі: Турцыя панесла першыя страты

2
Аперацыя ў Сірыі: Турцыя панесла першыя страты
Фота: REUTERS/Murad Sezer

Міністэрства абароны краіны афіцыйна іх пацвердзіла.

Міністэрства абароны Турцыі паведаміла, што ў ходзе ваеннай аперацыі на паўночным усходзе Сірыі загінуў першы вайсковец турэцкай арміі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў Twitter турэцкай абароннай установы, піша nv.ua.

Паводле звестак Мінабароны, вайсковец загінуў 10 кастрычніка ў ходзе сутыкнення з баевікамі Працоўнай партыі Курдыстана – Сілаў самаабароны сірыйскіх курдаў (РПК-YPG), якіх турэцкія ўлады ўважаюць тэрарыстамі.

Паводле звестак агенцтва Bloomberg, 9 кастрычніка турэцкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Сірыі ў раёне гарадоў Таль-Аб’яд і Рас-эль-Айн.

Пазней гэтую інфармацыю афіцыйна пацвердзіў і прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган. У сувязі з гэтым аўтаномны ўрад сірыйскіх курдаў абвесціў трохдзённую ўсеагульную мабілізацыю.

На фоне падрыхтоўкі турэцкай арміі да наступу на курдаў у Сірыі кіраўнік Белага дому Дональд Трамп заявіў, што знішчыць эканоміку Турцыі, калі тая дазволіць сабе «недапушчальныя дзеянні».

ЗША раней запатрабавалі ад Эрдагана гарантаваць ненапад на іх курдскіх хаўруснікаў у кааліцыі супраць ІД пасля вываду амерыканскіх вайскоўцаў з Сірыі.

У адказ на гэта прэзідэнт Турцыі назваў «подлым паклёпам» заявы пра тое, што Анкара змагаецца з сірыйскімі курдамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках