23 траўня 2024, Чацвер, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча пашырае газавы порт у Свінавуйсці

Польшча пашырае газавы порт у Свінавуйсці

Цяперашняя прапускная магутнасць тэрмінала – 5 млрд кубаметраў за год.

Кампанія Polskie LNG падпісала кантракт на пастаўку асноўнага абсталявання для пашырэння газапорта ў Свінавуйсці. Гаворка ідзе пра набыццё дзвюх рэгазіфікацыйных прыладаў, дзякуючы якім газавы тэрмінал павялічыць аб'ёмы выпусканага звадкаванага газу на 50%. Мяркуецца, што гэтая інвестыцыя будзе рэалізаваная ў 2021 годзе, паведамляе «Радыё Польшча».

Цяперашняя прапускная магутнасць тэрмінала ў Свінавуйсці – 5 млрд кубаметраў газу за год, а пасля пашырэння яна складзе 7,5 млрд. Паводле словаў упаўнаважанага ўрада ў стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пятра Наімскага, гэта мае вялікае значэнне.

«Гаворка ідзе пра набыццё прыладаў, якія, у сутнасці, з'яўляюцца сэрцам тэрмінала. Цяпер іх 5, а будзе – 7. Гэта вельмі важны момант, які сведчыць пра тое, што праект пашырэння газапорта перайшоў на стадыю рэалізацыі», – сказаў упаўнаважаны ўрада.

Пашырэнне тэрмінала ў Свінавуйсці павінна быць закончанае да 2023 годзе. Акрамя ўсталявання двух рэгазіфікатараў, яно будзе ахопліваць будаўніцтва трэцяга рэзервуара, дадатковай верфі і чыгуначнага пад'езду для перавалкі звадкаванага газу. Агульная сума інвестыцый складае 823 млн злотых (больш за 190 млн еўраў).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках