18 траўня 2024, Субота, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: На наступным тыдні - цёпла, як у верасні

4
Сіноптыкі: На наступным тыдні - цёпла, як у верасні

Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя дні.

Дзякуючы заходнім патокам у атмасферы ў сярэдзіне тыдня ў Беларусі пацяплела. Нягледзячы на тое, што ў выходныя дні без дажджоў не абыдзецца, а ў суботу будзе ветрана, тэмпературны фон працягне павышацца. І ўжо ў пачатку наступнага тыдня будзе цёпла, як у верасні. Пра гэта tut.by распавялі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

У суботу, 12 кастрычніка, атмасферныя франты прынясуць дажджы - пераважна на паўночную частку Беларусі. Уначы па паўночным захадзе, удзень на большай частцы тэрыторыі чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6... 12°С, максімальна ўдзень +11... 17°С, на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +18... 20°С.

13 кастрычніка, у нядзелю, з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца, кароткачасовыя дажджы пройдуць па краіне толькі месцамі. Уначы захаваецца парывісты вецер, а ўдзень вецер аслабее. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7... 12°С, максімальная ўдзень +12... 19°С, на поўдні краіны паветра прагрэецца да + 21°С.

У пачатку наступнага тыдня ўзмоцніцца ўплыў антыцыклону з Заходняй Еўропы, будзе цёпла і пераважна без ападкаў.

14 кастрычніка, у панядзелак, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Віцебскай вобласці магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы, удзень з парывістым ветрам. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7... 12°С, максімальная тэмпература ўдзень складзе ад + 17°С на поўначы да +24°С на поўдні Беларусі.

У аўторак, 15 кастрычніка, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі па краіне слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +5... 12°С, максімальная тэмпература ўдзень у асноўным +15... 22°С, толькі на паўночным усходзе краіны +12... 14°С.

16 кастрычніка, у сераду, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі па краіне слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6... 12°С, максімальная ўдзень +13... 18°С, на поўдні паветра прагрэецца да +21°С.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках