18 траўня 2024, Субота, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як і чым напраўду кармілі дагістарычных дзяцей

1
Як і чым напраўду кармілі дагістарычных дзяцей

Даследаванне правяла каманда навукоўцаў з Брыстальскага ўніверсітэта.

Каманда навукоўцаў з Брыстальскага ўніверсітэта выявіла, што ў часы неаліту дагістарычных дзяцей кармілі малаком жывёл. Прычым выкарыстоўвалі для гэтага прататып сучасных дзіцячых бутэлечак, піша сайт rz.com.ua.

Посуд для кармлення немаўлят, зроблены з гліны, упершыню з'явіўся на тэрыторыі сучаснай Еўропы ў эпоху неаліту (блізу 5000 г. да н.э.) і стаў вельмі распаўсюджанай з'явай у бронзавы і жалезны вякі. Бутэлечкі былі досыць малыя (блізу 5-10 см у папярочніку), каб змясціцца ў руках дзіцяці, і мелі вельмі вузкі носік, праз які можна смактаць вадкасць. Часам ім надавалі форму ўяўных жывёл, каб парадаваць малога.

Каманда выкарыстала камбінаваны хімічны і ізатопнага падыход для вызначэння рэшткаў ежы, выяўленых у бутэлечках. Вынікі паказалі, што яны ўтрымлівалі малако буйной рагатай жывёлы, авечак і коз. Гэта пацвярджае, што з гэтых гліняных пасудзін кармілі грудных дзяцей. Казінае, каровіна і авечае малако замяняла грудное малако, а таксама было дакормам падчас адлучэння ад грудзей.

Вырасціць і выхаваць дзіця ў тыя часы было нялёгкай задачай, таму докорм дзяцей малаком жывёл быў вельмі важны для іх выжывання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках