18 траўня 2024, Субота, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шаман, што хацеў выгнаць Пуціна, трапіў на першую паласу New York Times

9
Шаман, што хацеў выгнаць Пуціна, трапіў на першую паласу New York Times
ГІСТОРЫЯ ШАМАН З ЯКУЦІІ ЎРАЗІЛА АМЕРЫКАНСКІХ ЖУРНАЛІСТАЎ.

Гісторыя шамана з Якуціі ўразіла амерыканскіх журналістаў.

Шаман, вядомы ў свеце як Аляксандр Габышаў, абвясціў пра паход на Маскву вясной гэтага года. Сваёй мэтай ён назваў выгнанне дэмана Пуціна з Крамля. За наступныя месяцы пешага шляху шаман здабыў папулярнасць сярод расейцаў, піша «Салідарнасць».

Сталі нават гучаць адчайныя прагнозы, што калі ўлады не зробяць ніякіх захадаў, Габышаў збярэ ў свой атрад мільёны.

У верасні шамана адважыліся затрымаць. У гэты момант ён дасягнуў мяжы Бураціі і Іркуцкай вобласці. Габышава адправілі ў Якуцію, дзе распачалі крымінальную справу паводле абвінавачвання ў закліку да экстрэмізму і ўзялі падпіску аб нявыездзе. Акрамя таго, экспертыза прызнала яго «шалёным».

На днях шаман нагадаў пра сябе. Ён звярнуўся з відэазваротам да Пуціна, абяцаючы яму забяспечыць абарону ў выпадку добраахвотнай адстаўкі.

Аляксандр Габышаў абяцае працягнуць свой паход на Маскву.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках