23 траўня 2024, Чацвер, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША накіруюць у Савудаўскую Арабію тысячы вайскоўцаў

1
ЗША накіруюць у Савудаўскую Арабію тысячы вайскоўцаў

Пастанова прынятая ў сувязі з атакай на нафтавыя аб'екты.

Міністэрства абароны ЗША ўхваліла адпраўку ў Савудаўскую Арабію дадатковага вайсковага кантынгенту. Пра гэта ў пятніцу, 11 кастрычніка, са спасылкай на Пентагон паведаміў у Twitter журналіст СNN Раян Браўн, піша «УНИАН».

«Усяго будзе адпраўлена тры тысячы чалавек дадатковага кантынгенту, гэтыя рашэнні пацверджаныя за апошні месяц. Злучаныя Штаты не шукаюць канфлікту з іранскім рэжымам, але мы будзем захоўваць сур'ёзную вайсковую сілу ў рэгіёне», - працытаваў ён заяву вайскоўцаў.

Перад гэтым Браўн распавёў, што міністр абароны ЗША Марк Эспер дазволіў адправіць у каралеўства дзве эскадрыллі знішчальнікаў, адно экспедыцыйнае авіякрыло (AEW), адну сістэму THAAD і дзве ракетныя батарэі сістэмы Patriot.

Раней 11 кастрычніка стала вядома, што недалёка ад савудаўскага порта Джэдда атакавалі іранскі нафтавы танкер. Судна загарэлася, на ім адбылася ўцечка нафты. Хто стаіць за атакай, пакуль невядома.

У ноч на 14 верасня на тэрыторыі нацыянальнай нафтавай кампаніі Савудаўскай Арабіі Saudi Aramco здарыўся пажар. Узгаранню папярэднічаў выбух, які адбыўся ў выніку атакі беспілотных лятальных апаратаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках