2 траўня 2024, Чацвер, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве з дапамогай «зялёнага шчыта» бароняцца ад хімічных прадпрыемстваў

5
У Магілёве з дапамогай «зялёнага шчыта» бароняцца ад хімічных прадпрыемстваў
Фото: «Радыё Свабода»

Беларусы вінавацяць уладу, якая дазволіла размяшчаць шкодныя вытворчасці без уліку небяспекі.

2300 саджанцаў клёну і бярозы высадзілі пад Магілёвам, каб абараніць ад негатыўнага ўздзеяння хімічных вытворчасцяў прылеглыя паселішчы, паведамляе «Радыё Свабода».

Мясцовыя жыхары і эколагі намагаюць, што гэтыя прадпрыемствы прычыняюць шкоду здароўю людзей і навакольнаму асяроддзю.

Экалагічны актывіст: «Каб цалкам аднавіць знішчаную лесапаласу, трэба яшчэ 5-7 тысяч дрэў»

12 кастрычніка бярозы і клёны талакой высаджвалі ў пасёлку Вейне і ўсцяж Гомельскай шашы - мяжы пляцоўкі з хімічнымі вытворчасцямі.

Актывіст Андрэй Бодзілеў называе гэтую экалагічную акцыю «Зялёны шчыт». Ён сцвярджае, што ідэю масавай высадкі дрэў прапанавалі камітэту аховы прыроды і навакольнага асяроддзя экалагічныя актывісты.

Высадкай кампенсуецца частка высечанай лесапаласы. На думку Андрэя Бодзілева, каб цалкам аднавіць яе, патрэбныя 5-7 тысяч дрэў. Ён кажа, што найбольш эфектыўна паглынаюць хімічныя рэчывы хваёвыя пароды, таму менавіта іх актывісты раілі высаджваць камітэту аховы прыроды.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Пацвердзіць словы Бодзілева аб эфектыўнасці іглічных парод на месцы правядзення талакі не ўдалося. Спецыялісты камітэта выбар бярозы і клёну патлумачылі тым, што яны лепш прыжываюцца і растуць.

Жыхар Вейна: Думаць аб выратаванні трэба было, калі высякалі паўвекавыя дрэвы

Жыхары Вейна абвінавачваюць уладу, што яна дазволіла размяшчаць вытворчасці без уліку небяспекі. На іх думку, новыя пасадкі «калі і ўратуюць, то гадоў праз пяць, стаўшы дрэвамі».

«Думаць аб выратаванне трэба было тады, калі спілавалі лесапаласу. Ссеклі 50-гадовы лес за два месяцы, а цяпер прапаноўваюць чакаць, калі вырастуць саджанцы, дык гэта смешна. Можа нашы дзеці і ўнукі пацешацца», - сумна каментуе вясковец свой удзел у акцыі.

Мясцовыя жыхары кажуць, што на месцы, дзе цяпер размешчаныя хімічныя вытворчасці, быў высаджаны лес, як шчыт ад уздзеяння буйнога прадпрыемства «Хімвалакно». Лес высеклі пад пляцоўку №4 свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў».

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Высечаны сасновы абяцалі кампенсаваць ліставым лесам

Раней паміж пляцоўкай, на якой ўзведзены ці яшчэ ўзводзіцца дзясятак хімічных вытворчасцей, і паселішчамі была ахоўная лесапаласа, але яе істотна прарэдзілі, а месцамі цалкам высеклі.

Чыноўнікі сцвярджалі, што пад пілу пайшлі іглічныя дрэвы, пашкоджаныя жукамі караедамі. Дзялянкі абяцалі засадзіць ліставым лесам.

Занепакоенасць станам навакольнага асяроддзя абвастрылася, калі жыхары пасёлка Вейна зафіксавалі выкід у атмасферу вялікага аб'ёму сажы. Як яны сцвярджаюць, адбылося гэта ў ноч з 17 на 18 лістапада 2018 года.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Навакольнае асяроддзе забрудзіла прадпрыемства з расейскім капіталам «Омск Карбон Магілёў» падчас выпрабавальнага запуску вытворчасці тэхнічнага вугляроду.

Тады намеснік старшыні камітэта прыродных рэсурсаў Канстанцін Цеплякоў у пісьмовым адказе жыхарам паведаміў, што ў пасёлку выяўленае перавышэнне нарматыву цвёрдых часціц у 40 разоў. Пры нарматыве 17,01 мг/м³ фактычная колькасць гэтых часціц была 690,17 мг/м³.

Цяпер вейненцы з трывогай чакаюць запуску прадпрыемства. Паведамляецца, што гэта адбудзецца сёлета ў чацвёртым квартале.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках