20 красавiка 2024, Субота, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cпікер парламента Брытаніі заблакаваў галасаванне па Brexit-пагадненню

2
Cпікер парламента Брытаніі заблакаваў галасаванне па Brexit-пагадненню
ДЖОН БЕРКОЎ

Джон Беркоў істотна павялічыў шанцы «жорсткага» выхаду Брытаніі з ЕЗ.

Спікер брытанскага парламента Джон Беркоў не дазволіў парламентарыям яшчэ раз галасаваць сёння за пагадненне аб Brexit, чым істотна павялічыў шанцы «жорсткага» выхаду Брытаніі з ЕЗ.

Як паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на BBC, пра гэта Беркоў паведаміў дэпутатам у панядзелак пасля абеду.

Тлумачачы сваю пастанову, Беркоў заявіў, што пагадненне нельга яшчэ раз выносіць на галасаванне, бо гэта тая ж прапанова, якая была пададзеная для разгляду ў суботу.

Аргумент, што сітуацыя змянілася праз лісты аб адтэрміноўцы Brexit, якія Барыс Джонсан адправіў у Брусэль на выходных, спікер назваў непераканаўчым.

Як вядома, галасаванне за пагадненне павінна было адбыцца 19 кастрычніка, але замест пагаднення дэпутаты прагаласавалі за папраўку аб тым, што дамова з ЕЗ не будзе зацверджаная датуль, пакуль Палата абшчын не прыме ўсе законы, неабходныя для выхаду з ЕЗ.

Пасля гэтага Джонсан накіраваў у Брусэль ліст з просьбай адкласці Brexit, але не падпісаў яго. Ён таксама адправіў другі, ужо падпісаны ліст, у якім патлумачыў, чаму затрымка з'яўляецца памылкай.

Вялікабрытанія, паводле планаў, павінна выйсці з ЕЗ 31 кастрычніка. Пакуль не вядома, ці пагодзяцца Еўразвяз і Вялікабрытанія на новую адтэрміноўку Brexit.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках