28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі хочуць павысіць кошты на гарэлку

26
У Расеі хочуць павысіць кошты на гарэлку

З прапановай выступіў Міністр фінансаў РФ.

Мінімальныя раздробныя кошты (МРК) на гарэлку, каньяк і брэндзі з 1 студзеня 2020 года могуць павялічыцца. Праект адпаведнага загаду апублікавала Міністэрства фінансаў на федэральным партале праектаў прававых актаў, паведамляе РБК.

Міністэрства фінансаў прапануе ўсталяваць мінімальны кошт на каньяк на ўзроўні 433 руб. за 0,5 л (замест 388 руб.), на брэндзі і іншую алкагольную прадукцыю, вырабленую з віннага, вінаграднага, пладовага, каньячнага, кальвадоснага, віскавага дыстылятаў, за выключэннем каньяку, - 315 руб. за 0,5 літра гатовай прадукцыі.

У дадатку да дакумента ўказваецца, што МРК на гарэлку, лікёра-гарэлкавую і іншую алкагольную прадукцыю крэпасцю звыш 28% складзе 230 руб. за 0,5 л. Рост коштаў звязаны з павышэннем ставак акцызу на алкагольную прадукцыю з доляй этылавага спірту вышэй за 9%, а таксама з інфляцыяй, адзначаецца ў тлумачальнай запісцы да загаду.

Павялічыць мінімальныя кошты на гарэлку да 230 руб. у Міністэрстве фінансаў прапанавалі ў пачатку кастрычніка. Са слоў кіраўніка дэпартамента падатковай і мытнай палітыкі ведамства Аляксея Сазанава, такі кошт у ведамстве ўважаюць «дастатковым». Акрамя таго, Сазанаў паведамляў пра магчымае павышэнне МРК на каньяк да 420-430 руб.

У лютым Міністэрства фінансаў падрыхтавала праект пастановы ўрада, які дазваляе ведамству ўсталёўваць МРК любога алкаголю.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках