5 снежня 2019, Чацвер, 20:04
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Ад мора да мора: Украіна плануе запусціць рачныя перавозкі праз Беларусь

16
Ад мора да мора: Украіна плануе запусціць рачныя перавозкі праз Беларусь
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У 2020 годзе ва Украіне збіраюцца аднавіць «шлях з варагаў у грэкі».

Мінінфраструктура хоча развіваць унутраныя водныя шляхі для таго, каб злучыць Чорнае, Балтыйскае і Каспійскае мора. Для гэтага ўкраінцы плануюць супрацоўнічаць з Беларуссю, Польшчай і Грузіяй, паведамляе «Громадское».

«Калі нашы польскія суседзі падтрымаюць гэты праект, мы зможам сумясціць Балтыйскае, Чорнае і Каспійскае мора. Гэта вялікі выклік, і мы ўжо пачалі неабходныя працэдуры. Спадзяюся, з другой паловы 2020 года мы будзем гатовыя зрабіць першыя перавозкі ўнутраным водным транспартам з Беларусі да Чорнага мора», - паведаміў міністр інфраструктуры Уладзіслаў Крыклій.

Ён дадаў, што для рэалізацыі гэтага праекта ва Украіне будуць праводзіць працы па паглыбленні дна на рэках, між іншым на Дняпры. Гэта павінна прывесці да росту аб'ёмаў грузаперавозак па Дняпры. Таксама ва ўрадзе чакаюць прыняцце шэрагу законаў аб унутраным водным транспарце.

У лістападзе 2018 гадоў у Беларусі разглядалі магчымасць будаўніцтва першага марскога порта. Ён павінен размяшчацца недалёка ад мяжы з Украінай на рацэ Дняпро. Год таму паведамлялася, бізнэс-план будаўніцтва беларускага марскога порта распрацаваны і знаходзіцца на экспертызе ў Мінсктрансе. Праўда, з таго часу навін пра гэта не з'яўлялася.