28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Траціну расейскай нафты прызналі нерэнтабельнай

4
Траціну расейскай нафты прызналі нерэнтабельнай

Да 2036 года нафтавыя даходы РФ абрынуцца на 40%.

Траціна здабытых запасаў расейскай нафты з'яўляецца нерэнтабельнай у здабычы, паказала інвентарызацыя радовішчаў, якую праводзілі «Раснетры», піша finanz.ru.

«Усяго ў нас 2700 радовішчаў нафты. Гэта 28,9 млрд тон нафты», - падвёў вынікі ў пятніцу намеснік кіраўніка структуры Арэст Каспараў на сесіі «Расейскага энэргетычнага тыдня» (цытаты паводле «Інтэрфаксу»).

Пераважная большасць (74%) - гэта дробныя радовішчы з запасамі, меншымі за 5 млн тон. Нават поўнае выманне такога аб'ёму на паверхню - гэта толькі 1% ад існгай гадавой здабычы ў краіне.

Калі выключыць радовішчы, якія ўжо распрацоўваюцца, маюць ільготу ў падатку, знаходзяцца ў сістэме ННД або маюць стратэгічнае значэнне для галіны (напрыклад, Саматлорскае), застаецца 719 радовішчаў з запасамі 17,2 млрд тон. «Папярэднія вынікі такія: рэнтабельнымі з'яўляюцца 11,5 млрд тон, або 67% запасаў», - сказаў Каспараў.

Тэарэтычна пры захаванні цяперашняй здабычы - блізу 550 млн тон за год - гэтага аб'ёму магло б выстарчыць прыкладна на 20 гадоў.

Але на практыцы ўсё значна горш: радовішчы высільваюцца і напаўняюцца вадой - на гігантах Саматлор і Прыобскае здабытая на паверхню сумесь складаецца толькі на 10% з нафты, а ў астатнім - гэта вада і бруд.

Пік здабычы ў Расеі можа быць пройдзены ўжо ў 2021 годзе, паведаміў на тым жа энэргетычным тыдні намеснік міністра энэргетыкі Павел Сарокін.

Калі не ўжываць захадаў, праз тры гады пачнецца няўхільнае падзенне, якое да 2036 дасягне 40% - да 339 млн тон на год; у Заходняй Сібіры, дзе нафта - лёгкая і з нізкім утрыманнем серы, здабыча скароціцца амаль удвая, папярэдзіў ён.

Праблема не столькі ў аб'ёме запасаў, колькі ў іх якасці. Новыя запасы, якія ставяць на дзяржаўны баланс, з году ў год становяцца ўсё больш дрэннымі, распавёў Сарокін: «Вялікая доля, амаль палова запасаў цяпер нерэнтабельная у існых варунках».

Крытычны пункт для бюджэту са значным скарачэннем даходаў наступіць, са слоў Сарокіна, у 2025 годзе: да гэтага моманту давядзецца пераходзіць да здабычы цяжказдабыўной нафты - істотна даражэйшай.

У выніку збіраць з нафтавай галіны ранейшы аб'ём падаткаў стане немагчымым. І каб прадухіліць падзенне здабычы, спатрэбіцца наданне ільгот, заявіў Сарокін.

У базавым сцэнары да 2036 года нафтавыя даходы федэральнага бюджэту абрынуцца на 40%, падлічыла Мінфінансаў Расеі ў «Бюджэтным прагнозе РФ на перыяд да 2036 года».

Калі летась яны склалі 8,8% ВУП, то праз 18 гадоў - толькі 3,3% ВУП. У базавы сцэнар Мінфін закладвае кошты ад 50 да 60 даляраў за барэль і плыўнае зніжэнне рубля - да 75 за даляр праз 17 гадоў.

Кампенсаваць змяншэнне запасаў таннай, лёгкай у здабычы і рэнтабельнай нафты, бюджэту давядзецца за кошт усіх іншых сектараў эканомікі: не нафтагазавыя даходы павінны вырасці на 60%, зборы ПДВ - удвая, агульная падатковая нагрузка на не сыравінны сектар - з 26,9% да 28% ВУП.

«Па меры росту знясілення запасаў здабычы прыродных рэсурсаў, а таксама пераносу інвестыцый на ільготныя радовішчы ў структуры здабычы прадоўжыць расці доля радовішчаў з паніжанай эфектыўнай стаўкай падаткаабкладання (ільготы ў падатку на здабычу карысных выкапняў і экспартнаму падатку, рэжым падатку на дададзены даход)», - папярэджвае Мінфін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках