2 траўня 2024, Чацвер, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя нарошчвае вайсковую моц

4
Фінляндыя нарошчвае вайсковую моц

Сталі вядомыя падрабязнасці новага абароннага бюджэту.

Фінляндыя выдзеліць больш грошай на ўмацаванне мадэлі ўсеагульнага воiнскага абавязку i нарошчванне абароннага патэнцыялу.

Як паведамляе ўрад Фінляндыі, у зацверджаным на 2020 год бюджэце прадугледжанае павелічэнне колькасці вайсковых пастоў, стварэнне новай мадэлі навучання добраахвотнікаў і нарошчванне колькасці вучэнняў у найбліжэйшыя гады. Больш рэзервістаў адправяць на перападрыхтоўку, паведамляе sprotyv.info.

Агульная сума бюджэту міністэрства абароны на 2020 год складзе 3,16 млрд еўра, што прыкладна на 20 млн еўраў (0,6%) больш, чым годам раней.

Значная яго частка - блізу 1,17 млрд еўра (43%) - будзе выдаткаваная на матэрыяльнае забеспячэнне войска, уключаючы мадэрнізацыю бронетэхнікі.

Акрамя таго, у найбліжэйшыя гады Фінляндыя абновіць флот і знішчальнікі: кантракт на пастаўку чатырох карветаў ужо падпісаны, пастаўшчык для ВПС пакуль не вызначаны, аднак падчас апошняй сустрэчы з фінскім прэзідэнтам Саўлі Нііністэ кіраўнік ЗША Дональд Трамп заявіў, што мае намер прадаць Фінляндыі «вялікую колькасць» самалётаў.

На развязанне ваенных крызісаў у свеце ў бюджэце Фінляндыі прадугледжана 60 млн еўраў, асаблівая ўвага будзе нададзеная місіям у Афганістане, Ліване і Іраку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках