2 траўня 2024, Чацвер, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Хакеісты Беларусі і Расеі зладзілі масавую бойку

15
Відэафакт: Хакеісты Беларусі і Расеі зладзілі масавую бойку

На лёдзе адначасова было два дзясяткі гульцоў.

Хакеісты юнацкіх каманд Беларусі і Расеі зладзілі масавую бойку ў першым перыядзе матчу на Кубку спартыўнага клуба Лукашэнкі. На лёдзе адначасова апынуліся два дзясяткі гульцоў, піша tut.by.

Сутычка пачалася пасля канфлікту расейцаў з форвардамі беларускага першага звяна Фёдарам Нікалаені і Ягорам Ігнаценкам.

Масавасці бойцы дадаў той факт, што яна здарылася як раз падчас змены складаў, таму на лёдзе адначасова апынуліся па дзве пяцёркі кожнай з каманд. Суддзі прыклалі нямала намаганняў, каб расцягнуць забіяк.

У выніку лік скончыўся разгромам для беларусаў - яны саступілі 0:6.

Расейцы не страчвалі балы на турніры, атрымаўшы тры буйныя перамогі. Беларусы ў папярэдніх сустрэчах саступілі славакам (3:4) і адолелі Латвію (2:1).

Выніковая табліца:

1. Расея - 9 балаў (3 матчы; розніца шайбаў 19/01)

2. Славакія - 6 (3; 7-10)

3. Беларусь - 3 (3; 5-11)

4. Латвія - 0 (3; 2-11).

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках