Фотафакт: Беларусы правялі ў Вільні яшчэ адно шэсце ў памяць пра Каліноўскага
12- 23.11.2019, 19:31
- 48,035
Мора бел-чырвона-белых сцягоў.
Як паведамляе Telegram-канал «Радыё Свабода», у Вільні прайшло яшчэ адно масавае шэсце беларусаў у памяць пра нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.
Нагадаем, учора ў сталіцы Літвы адбылося перапахаванне герояў паўстання 1863 года, у якім ўзялі ўдзел тысячы беларусаў.
Сёння ў царкве побач з Вострай Брамай адбылася грэка-каталіцкая (уніяцкая) літургія на беларускай мове. Таксама прайшло памятнае мерапрыемства «Містэрыя», падчас якой гісторык Язэп Янушкевіч распавёў пра кожнага з паўстанцаў, якія пахаваныя на могілках Росы. А 18-й гадзіне адбыўся «Паўстанцкі ланцуг», які ад Вострай Брамы рушыўшы шэсцем да могілак Росы, паведамляе «Белсат».
Таксама ў шэсці прымалі ўдзел грамадзяне Літвы пад нацыянальнымі сьцягамі краіны.