11 траўня 2024, Субота, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вяскоўцы могуць застацца без пенсій

13
Вяскоўцы могуць застацца без пенсій

Калгасы не плацяць у ФСАН.

Запазычанасць унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) складае цяпер амаль 45 млн рублёў, паведаміў сёння першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, піша Office Life.

З ягоных слоў, гэта не такая вялікая сума. Пераважная колькасць завінавачаных - сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Як правіла, завінаваціліся калгасы Віцебскай вобласці.

Таксама першы намеснік міністра паведаміў, што ў 2020 годзе расходы ФСАН плануюцца ў суме 17 млрд рублёў. 78% ад гэтай сумы пойдуць на пенсіі. На дапамогі - 20%, гэта значыць 3,4 млрд. З іх 2,5 млрд - на дзіцячыя дапамогі.

Таксама блізу 676 млн пойдзе на пенсіі за кошт рэспубліканскага бюджэту (для не застрахаваных у ФСАН).

Даходы ФСАН у 2020 годзе плануюцца ў суме 17,2 млрд, з якіх 86% - гэта страхавыя ўнёскі.

Гэта значыць, прафіцыт такі ж, як планаваўся на 2019 год, - прыблізна на ўзроўні 200 млн.

Субвенцыі з рэспубліканскага бюджэту складуць 2 млрд рублёў.

Такім чынам, дзяржава прадаўжае павялічваць запланаваныя паказчыкі ФСАН. На 2019 год выдаткі былі закладзеныя ў суме амаль 14,8 млрд, а даходы - 15 млрд рублёў.

Андрэй Лабовіч растлумачыў, што рост бюджэту ФСАН звязаны з намінальным ростам пенсій. Напраўду чакаецца невялікае змяншэнне колькасці пенсіянераў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках