11 траўня 2024, Субота, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Качанава пра выходны 31 снежня: Мне ўсё адно

37
Качанава пра выходны 31 снежня: Мне ўсё адно
НАТАЛЛЯ КАЧАНАВА

Кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі пракаментавала ініцыятыву зрабіць 31 снежня ў Беларусі выходным.

Кіраўніца адміністрацыі кіраўніка Наталля Качанава пракаментавала ініцыятыву зрабіць 31 снежня дзяржаўным выхадным днём. Раней у інтэрнэце з'явілася адпаведная петыцыя. Сёлета чацвер, 31 снежня, з'яўляецца звычайным працоўным днём, а 1-2 студзеня (серада і чацвер) - выходныя.

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас заявіў, што не разумее, навошта беларусы просяць выходны.

Качанава ў сераду адкрывала новы басейн у Шабанах у Менску, і ёй задалі пытанне пра апошні дзень года.

- Я вельмі спакойна стаўлюся да 31 снежня. Як захочуць людзі, так і будзе, як вызначыць урад. Галоўнае, каб было зручна і камфортна. Мне ўсё адно, я працую і 31, і 7-га, для нас гэта не прынцыпова, - заявіла tut.by Качанава.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках